Вайна22

ISW: Малаверагодна, што Беларусь уварвецца ва Украіну ў агляднай будучыні

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у штодзённым аглядзе падрабязна вывучае пытанне аб магчымым удзеле Беларусі ў расійскім уварванні ва Украіну і прыходзіць да высновы, што ціск Масквы на Мінск прывёў да адваротнага выніку і прамы ўдзел беларускіх вайскоўцаў у вайне малаверагодны.

Фота: AP

Расійскія ўлады праводзяць «інфармацыйныя аперацыі», якія змяшчаюць намёкі на магчымасць удзелу беларускіх войскаў ва ўварванні, прычым часам гэтым кампаніям падыгрывае і Аляксандр Лукашэнка. Мэтай такіх «аперацый» ISW называе імкненне прымусіць Украіну трымаць частку войскаў на беларускім кірунку і не даць ім узмацніць украінскія пазіцыі ў іншых месцах тэатра ваенных дзеянняў.

У той жа час малаверагодна, што Беларусь уварвецца ва Украіну ў агляднай будучыні, якім бы ні быў ход гэтых «інфармацыйных аперацый», упэўненыя эксперты ISW. Крокі Крамля, накіраваныя на тое, каб прымусіць Мінск падтрымаць наступальную кампанію Расіі, ISW называе часткай доўгатэрміновых намаганняў для ўмацавання кантролю над Беларуссю.

Расія, па думку экспертаў, імкнецца стварыць пастаянную ваенную базу ў Беларусі і ажыццяўляць прамы кантроль над беларускімі Узброенымі Сіламі. У пачатку снежня міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сустракаўся з Лукашэнкам — верагодна, не толькі дзеля ўмацавання двухбаковых сувязяў у сферы бяспекі, але і ўзмацнення ціску на Беларусь з мэтай далейшай падтрымкі ўварвання ва Украіну, лічаць у ISW.

У лютым Лукашэнка прапанаваў беларускія тэрыторыі для падрыхтоўкі ўварвання ва Украіну, а таксама крытычна важныя наземныя шляхі зносін, ён дае паветраную прастору. Аднак гэтая падтрымка адначасова зніжае здольнасць беларускіх Узброеных Сіл праводзіць уласныя ваенныя аперацыі.

Інстытут спасылаецца на праект «Беларускі Гаюн», які сцвярджае, што Мінск перадаў расійскім вайскоўцам блізу 100 танкаў Т-72А — як мяркуецца, пад выглядам адпраўкі іх для мадэрнізацыі ў Расію. Тая жа крыніца распавядала аб перадачы 60 БМП-2. Незразумела, ці былі адпраўленыя ў Расію танкі на ўзбраенні або яны знаходзіліся на захоўванні, агаворваюцца аўтары справаздачы, але ў любым выпадку гэта можа ў доўгатэрміновай перспектыве абмежаваць матэрыяльныя магчымасці імавернага ўдзелу Мінска ва ўварванні, вынікае з агляду.

Беларусь таксама, імаверна, скарачае свае запасы артылерыйскіх боепрыпасаў за кошт перадачы боепрыпасаў расійскім вайскоўцам, дадаюць экспэрты, спасылаючыся на ўкраінскую вайсковую разведку. Беларускія Узброеныя Сілы, верагодна, будуць абмежаваныя і ў магчымасці навучання персаналу з-за сваёй дапаможнай ролі ва ўварванні, бо беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы мабілізаваных расіян.

Падтрымка вайны з боку Лукашэнкі і ціск Расіі на Беларусь акрамя іншага, верагодна, выклікаюць рознагалоссі ў беларускіх Узброеных Сілах. Беларускія вайскоўцы, безумоўна, ведаюць аб значных стратах, панесеных расійскімі войскамі ва Украіне, і не хочуць несці страты самі. Цалкам верагодна, што некаторыя вайсковыя начальнікі маглі б выказаць нежаданне ці нават катэгарычную адмову, калі б Лукашэнка вырашыў уварвацца ва Украіну, думаюць аўтары агляду.

У гэтай сітуацыі Лукашэнка, на іх думку, спрабуе супрацьстаяць ціску Расіі, заяўляючы, што НАТА рыхтуецца напасці на Беларусь. Беларусь ужо наўрад ці ўварвецца ва Украіну з-за ўнутранай дынамікі ўнутры краіны, рэзюмуе ISW. Лукашэнка ўсведамляе, што ўварванне падарве яго аўтарытэт як лідара суверэннай краіны, паколькі будзе відавочна, што намаганні Расіі па забеспячэнні поўнага кантролю над Беларуссю ўвянчаліся поспехам.

Каментары2

  • ЦРУ
    12.12.2022
    Тое ж самае ў гэтым iнстытуце сцвярджалi перад пачаткам вайны, што ўварвання з тэрыторыi Беларусi ва Украiну ня будзе. Падымiце iх прагнозы, убачыце. Пра аўтарытэт Лукашэнкi як лiдара суверэннай краiны ўвогуле гучыць смешна.
  • ў гугле не забанены
    12.12.2022
    ЦРУ,

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць