Усяго патроху1010

У архівах знайшлі згадку пра асабістага кракадзіла князя Радзівіла

Гомельскі гісторык Яўген Малікаў знайшоў у польскіх архівах сведчанне пра цмока. Дакладней, пра кракадзіла падканцлера ВКЛ і старасты Гомельскага, князя Міхала Казіміра Радзівіла. Магнат у адным з дакументаў XVII стагоддзя ў перапісцы з замежнымі купцамі просіць набыць для яго незвычайны тавар: «На кракадзіла з вялікай чакаю нецярпілівасцю». На сваёй старонцы ў фэйсбуку даследчык апублікаваў эсэ пра экзатычную жывёлу, піша «Штодзень».

«Паўтара года перабіраю ў польскіх гістарычных архівах паперы старажытных беларускіх радоў у пошуках згадак пра Гомельшчыну. Дабраўся да Радзівілаў. І тут …

Пачатак 1670-х гг. Князь Міхал Казімір Радзівіл — падканцлер ВКЛ, гетман польны Літоўскі, а з нядаўняга часу таксама і стараста Гомельскі, Прапойскі ды іншы, перапісваецца са сваёй даверанай асобай (невядомай) па гандлі з Гданьскам і галандскімі купцамі таварамі, вырабляемымі ў яго шматлікіх уладаннях. Пасля пераліку аб’ёмаў пастаўляемых тавараў, князь пералічвае і тыя рэчы, якія просіць набыць для яго за атрыманыя грошы — кунтушы, срэбра, каштоўныя камяні (буйныя!), шпалеры, нешта з індыйскіх тавараў. І, між іншым, паведамляе — «Na Krokodyla z wielką czekam inpaciencyą» — «На кракадзіла з вялікай чакаю нецярплівасцю».

Хм… Ну што, у XVI ст. Радзівілы трымалі львоў, а ў XVIII ст. яны рассякалі па Нясвіжы на вярблюдах — аб тым было вядома ўжо даўно. А вось пра асабістага кракадзіла яшчэ не ведаў…

Цікава, а ці не прывозіў, выпадкам, князь Міхал Казімір Радзівіл свайго кракадзіла ў Гомель — так бы мовіць, для лепшай нагляднай пераканаўчасці моцы яго княжай улады для мясцовых падданых яго Гомельскага староства — нядаўна набытага ў вялікага харужага ВКЛ і рэчыцкага старасты Жыгмунта Адама Слушкі? Гучыць, канешне, трохі абсурдна, але калі ж, усё-ткі, дапусціць, што гэта было праўдай, то тады становіцца абсалютна зразумелым, адкуль жа ў драўлянай (і не толькі) архітэктуры Гомеля і наваколляў так пашырыўся матыў цмока… Не верыце? Дык глядзіце фотаздымкі! Можна было б дабавіць яшчэ фота з Добруша, Рэчыцы, Васілевіч, але абмяжуемся покуль толькі двума з Гомеля», — напісаў гісторык.

Каментары10

  • даведка
    15.12.2022
    Надеюсь, хотя бы Радзивилл не ставил своего крокодила грязными лапами на стол перед вельможными господами, а то есть тут у нас один с барскими замашками...
  • пра асабістае князя-кракадзіла
    15.12.2022
    ну падумаць толькі... прататыпам цмока апынуўся кракадзіл (
  • Valadzimir
    15.12.2022
    Радзівілы - адзін са "старажытных беларускіх радоў". Да... Гэта проста феерычна... Хаця, некаторыя і літоўскіх князёў называюць "беларусамі".

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты7

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына2

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў11

У Гомелі мужчына збіў 86‑гадовага дзеда, каб адчуць «задавальненне ад чужых пакут»3

Зяленскі не паедзе на канферэнцыю ў Польшчу8

Апейкін расказаў, што было ў апошніх смс, якія Котаў адправіў жонцы з яхты ў Турцыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты7

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць