Грамадства

Журналіст Ігар Казмярчак: Не ведаю, чым я так мог абразіць самага няшчаснага чалавека ў Беларусі

Беларускі журналіст, рэдактар выдання orsha.eu Ігар Казмярчак абвешчаны ў міждзяржаўны вышук за абразу Лукашэнкі. Для «Радыё Унэт» ён пракаментаваў гэту навіну.

Пра пагрозу абвяшчэння ў вышук журналісту раней казала следчая, якая звязвалася з ім праз тэлеграм і намагалася выклікаць яго на допыт. Запытвала, дзе ён, калі прыедзе. Ён адказаў, што з улікам падзей на фронце, можа, і да новага года прыедзе. На гэтым допыт праз тэлеграм скончыўся.

Ігар Казмярчак кажа, што шчыра не ведае, чым мог абразіць Лукашэнку і ад чаго той адчувае сябе няшчасным. Матэрыялы справы журналіст не бачыў. Але мае здагадку, што пераслед можа быць звязаны з ягонымі блогамі з зоны баявых дзеянняў.

Ігар сустрэў вайну 24 лютага ў Чарнігаве і, пакуль гэтыя тэрыторыі не звольнілі ад акупантаў, знаходзіўся там.

З пачаткам акупацыі ён пачаў весці відэаблог «Дзённікі з зоны баявых дзеянняў», у якім распавядаў пра ўсё, што адбывалася ў горадзе. Магчыма, падчас аднаго з такіх стрымаў і прагучалі выказванні, якія маглі быць расцэненыя як абраза.

Там гучалі меркаванні наконт удзелу беларускай арміі ў гэтай вайне. А таксама меркаванні аб тым, што ў Лукашэнкі засталося суверэнітэту толькі на тое, каб у розных касцюмчыках ездзіць па фермах і несці нікому не патрэбную ахінею. Можа, дзесьці ў гэтым спічы і было сказана тое, што магло пакрыўдзіць самага няшчаснага чалавека ў Беларусі, мяркуе журналіст.

Новы статус чалавека ў вышуку ніяк не паўплывае на жыццё Ігара Казмерчака, бо вышук абвешчаны ў межах СНД. А па ягоных словах, у Расіі за сваё жыццё ён быў толькі чатыры разы, а зараз тым больш не плануе наведваць гэтую краіну. Таму настрой рабочы, нармальны. Толькі з сябрамі з’явіліся новыя жарты наконт таго, што, у адрозненне ад многіх, Казмярчак праз пераслед рэжымам выйшаў на міжнародны ўзровень.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім2

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка5

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім2

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць