Улада

Лукашэнка ігнаруе вучэнні АДКБ у Казахстане

Беларусь на вучэннях будзе прадстаўляць міністр абароны Леанід Мальцаў.

Аляксандр Лукашэнка не прыедзе ў Казахстан 16 кастрычніка на завяршальны этап вучэнняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ.

Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс‑сакратара МЗС Казахстана Ільяса Амарава.

«Беларусь на вучэннях будзе прадстаўляць міністр абароны Леанід Мальцаў», — сказаў ён.

Атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне гэтай інфармацыі ў прэс‑службе кіраўніка Беларусі пакуль не ўдалося.

Паводле слоў Амарава, на вучэнні запрошаны ўсе кіраўнікі дзяржаў арганізацыі.

Свой удзел пацвердзілі прэзідэнты Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана і Арменіі. «Дзмітрый Мядзведзеў, Курманбек Бакіеў, Эмамалі Рахмон і Серж Саргсян прыбудуць у Казахстан у чацвер у другой палове дня», — сказаў Амараў. Пакуль няма дакладнай інфармацыі аб тым, ці будзе прысутнічаць на вучэннях кіраўнік Узбекістана.

Паводле звестак БелаПАН, ад Беларусі назіраць за актыўнай фазай трэцяга этапа сумесных комплексных вучэнняў АДКБ ужо адправіліся міністр абароны Леанід Мальцаў і намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслаў Зась.

Рашэнне аб фарміраванні КСАР было прынята падчас нечарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 4 лютага гэтага года прэзідэнтамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Аднак пагадненне аб стварэнні КСАР 14 чэрвеня ў Маскве на саміце арганізацыі падпісалі толькі пяць краін‑удзельніц. Беларусь і Узбекістан дакумент не падпісалі. Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Маскву з‑за «малочнага» канфлікту з Расіяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць