«Ці былі ў беларусаў легенды пра нябесных жыхароў?» Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»
22 снежня, у чацвер, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам Цімафей Авілін раскажа пра тое, як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб'екты на ім.

Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябесных жыхароў?
Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб'екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на гэтай сустрэчы. Тут будуць разглядацца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор'ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама «кніжная» народная астраномія са старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
Сустрэча адбудзецца ў сераду, 22 снежня, у 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).
А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.
-
Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў
-
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары