Свет11

WSJ: Паплечнікі Пуціна хаваюць ад яго дрэнныя навіны пра вайну ва Украіне

Уладзімір Пуцін не валодае дакладнай інфармацыяй аб становішчы расійскай арміі ва Украіне, бо яго найбліжэйшае атачэнне і сілавікі хаваюць ад прэзідэнта «непрыемныя» дэталі, піша выданне The Wall Street Journal.

Высновы журналістаў заснаваныя на некалькіх месяцах зносінаў з дзейнымі і адстаўнымі функцыянерамі і выведнікамі ў Расіі і на Захадзе, а таксама з «людзьмі, блізкімі да Крамля».

Паводле крыніц WSJ, Пуцін атрымлівае пісьмовую зводку з фронту кожную раніцу, аднак, па-першае, акцэнт у ёй заўсёды робіцца на поспехах, а няўдачы згладжваюцца, а па-другое, яна часам спазняецца на некалькі дзён, паколькі праходзіць праз фільтры ФСБ, Рады Бяспекі і асабіста яе кіраўніка Мікалая Патрушава.

Апошнім часам Пуцін, як адзначае WSJ, стаў крыху больш цікавіцца рэальнай карцінай вайны, аднак «ён па-ранейшаму акружаны адміністрацыяй, якая падтрымлівае ў ім перакананасць у тым, што Расія пераможа, нягледзячы на ўсе чалавечыя і эканамічныя страты».

«Па словах былых расійскіх чыноўнікаў і людзей, блізкіх да Крамля, Пуцін поўны рашучасці прыціснуць Украіну да пазногця і гатовы дзеля гэтага на гады мабілізаваць насельніцтва і эканоміку Расіі», — піша WSJ.

У сваю чаргу, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары выданню назваў высновы аб недасведчанасці Пуціна аб рэальнай сітуацыі на фронце «пустымі домысламі». «Любыя сцвярджэнні аб тым, што ён атрымлівае скажоную інфармацыю, не адпавядаюць рэчаіснасці», — падкрэсліў Пяскоў.

Каментары1

  • SHOS
    24.12.2022
    Значит Путин тупой))))) Он что, не может на карту посмотреть и понять, что нихрена не движется?

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →