У Мінску закрываюць арт-прастору Hide. Каманда пляцоўкі паведаміла пра гэта ў сацсетках, але прычыну такога рашэння не ўдакладніла.

Фота: hideminsk.club
«Сябры, мы закрываемся. Апошняя паці 07.01. Анонс і лайн-апы пазней. Бясконца любім вас», — напісала каманда пляцоўкі.
Арт-прастора Hide знаходзілася на Кастрычніцкай вуліцы. Там ладзіліся нефармальныя вечарыны і канцэрты.
Восенню ў Hide ўрываліся сілавікі, якія затрымалі аднаго з наведвальнікаў.
Чытайце таксама:
«Гэта было вельмі страшна». З’явіліся падрабязнасці аблавы ў мінскай арт-прасторы Hide
Ноччу ў мінскай арт-прасторы Hide сілавікі затрымалі аднаго з гасцей вечарынкі
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары