Меркаванні

Жонка палітвязня расказала пра свае пачуцці падчас дзесяцідзённай паездкі за мяжу

Жонка палітвязня і нашаніўца Андрэя Скурко падзялілася ў сацсетках, што яна адчула на Лукішках у Вільні.

Фота: фэйсбук Паўліны Скурко

«Суд, тры размовы з мужам, засваенне тапаграфіі Магілёва, хваляванні і палёгкі, боль і эйфарыя — год праляцеў стралой, — піша Паўліна Скурко ў фэйсбуку. —

Калі 2022 год пачынаўся, я не ўяўляла, якой з яго выйду. Якая выходжу мне падабаецца цалкам.

У жніўні ў мяне было вельмі моцнае перажыванне. Мы з малым правялі 10 дзён у Літве. Вайб расслабленай Вільні і душэўны прыём зрабілі эфект курорта — зарадзілі на многія месяцы наперад.

Уся паездка была прысвечана малышам, яны вадзілі нас у сваім рытме і толькі там, дзе ім цікава. У выніку я не павіталася ні з адным віленскім храмам, затое займалася тым, пра што раней не падумала б: каталася на фунікулёры, ела магазінныя піцы і плёхалася ў фантанах. Самыя клёвыя фантаны Вільні аказаліся на Лукішках. Культавым месцы. На гэтай плошчы ў 1864 павесілі першых пакутнікаў за Беларусь. Побач, у лукішскай турме (дзе цяпер зрабілі арт-цэнтр) за царом і палякамі сядзела другое пакаленне пакутнікаў. Побач — помнік рэпрэсаваным і высланым. Побач — будынак НКУС.

Сядзім на лаўцы перад фантанамі, дзеці з віскатам носяцца між струменяў. На мяне трапляюць кропелькі з высокіх кранаў, якія спраектавалі спецыяльна, каб паліваць зверху (на крону) апошнія старыя дрэвы. Кропелькі трапляюць і на першы асобнічак Андрэевай кніжкі, які я прывезла ў падарунак.

Тут і здарылася ў мяне тое памятнае перажыванне. Вось ружовы касцёл Якуба і Піліпа — апошняе, што бачыў Каліноўскі перад павешаннем. Вось жоўтыя з чорным вочкам рудбекіі, высаджаныя вакол знака памяці — проста сцяной, без усякай урачыстай геаметрыі. І вось фантаны, у якіх цэлымі днямі смяюцца дзеці. А побач ездзіць робат-касілка, аб’язджаючы сямейныя пікнікі. І нечакана Лукішкі, месца вялікіх ахвяр, пабачылася мне месцам вялікай душэўнай шчодрасці.

Усё было дзеля гэтага. Усе ахвяры для таго, каб тут, на гэтым страшным месцы, паявіўся агромністы фантан. І шапік з марожаным. І палівалка для старых дрэў. Лукішкі як метафара, як сімвал нашага краю.

І сёння, калі я думаю пра тыя фантаны, ува мне з’яўляецца яшчэ больш сіл. Хацела б і з вамі імі трохі падзяліцца. Усё будзе добра».

Паўліна дадае, што найлепшым падарункам для Андрэя Скурко будзе даведацца, што тыраж яго кніжкі «Пра сланоў і барсучкоў» разышоўся і радуе чытачоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць