Грамадства44

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта

Былая палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова расказала ў фэйсбуку, як нечакана атрымала падтрымку ад нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч для свайго фотапраекта «Этнафотасэты».

Ларыса Шчыракова з сарочкай, купленай на грошы Святланы Алексіевіч

«Падчас інтэрв'ю Святлане Алексіевіч я, між іншым, расказала пра свой фотапраект «Этнафотасэты». Спадарыня Святлана нечакана дастала 100 еўра і сказала:

— Купіце для вашага праекта прыгожую аўтэнтычную сарочку.

Сказана — зроблена. Сёння гэтая цудоўная аўтэнтычная сарочка ўжо папоўніла калекцыю.

Для мяне гэта не проста каштоўнае набыццё, але і вельмі дарагі знак падтрымкі ад нобелеўскай лаўрэаткі. Шчыры дзякуй, дарагая спадарыня Святлана, за Вашу дапамогу, давер і ўвагу да майго праекта», — напісала Ларыса Шчыракова.

Каментары4

  • Залёны Дуб
    23.07.2026
    Алексіевіч як савецкі чалавек вельмі падобнае думае як іншыя савецкія - лукашэнкаўцы, беларускае можа быць этнічнае, народнае, але нацыянальнае і "вялікае" - толькі расейскае, якога нельга пакідаць і якое горача бароніць.
  • Кнур
    23.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Е
    23.07.2026
    100 еўра ) Затое загаловак які

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт13

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт13

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць