Грамадства11

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана

Ужо некалькі тыдняў жыхароў Брэста турбуе рэзкі непрыемны пах вады з-пад крана, які з'явіўся пасля чэрвеньскіх перабояў з водазабеспячэннем. Спецыялісты патлумачылі, што адбываецца, але калі праблема знікне, пакуль невядома, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Скаргі паступаюць з Вулькі, Кавалёва, Усходу, Паўднёвага гарадка і Паўднёва-Заходняга мікрараёна. У сацсетках людзі пішуць практычна адно і тое ж: ваду немагчыма піць.

Вось як апісвае сітуацыю ў Threads жыхарка Брэста:

«У Паўднёвым з крана тры тыдні ідзе вада з пахам грамадскай прыбіральні на вакзале. Пра тое, каб яе піць, нават няма гаворкі. Пасля мыцця рук застаецца тлустая плёнка, пасля прання нават кандыцыянер не перабівае пах. Гэтую ваду адмаўляюцца піць хатнія жывёлы».

Паводле слоў жанчыны, звароты ў розныя інстанцыі выніку не прынеслі.

«Адказ адзін: пробы нармальныя, на выхадзе вада чыстая, зліце ваду — і ўсё будзе добра. Колькі нам яе яшчэ зліваць? Месяц? Два? А за ваду потым хто заплаціць?» — дзівіцца яна.

Падобнымі гісторыямі дзеляцца і іншыя карыстальнікі:

«Так, проста жахлівая вада. У іх, напэўна, такія нормы, што ўсялякая вада нармальная. Самі вельмі пакутуем, вада жахліва смярдзіць жалезам. Перажываю, што лепш не стане».

«Раней такой праблемы не было. Размаўляла са старшынёй аднаго з дамоў, дзе такая праблема і бралі пробы. Пробы ў норме, а вада ўсё горшая».

«Пра якасць вады наогул няма чаго казаць. Па Скрыпнікава вада забівае новы фільтр за гадзіну выкарыстання. Сантэхніка літаральна на наступны дзень пасля прыбірання ўжо ўся забітая… Просто жэсць».

«Я думала, што мне адной так смярдзіць вада! І бялізна пасля прання з кандыцыянерам таксама смярдзіць. Усход, Ленінградская».

«У цэнтры пасля планавых работ вада проста агідная. І не толькі пах, але і смецце. З гэтым наогул плануюць штосьці рабіць?»

Пасля хвалі скаргаў сітуацыю пракаментавалі ў «Брэстводаканале». На прадпрыемстве паведамілі, што на водазаборы «Мухавецкі» ідуць планава-тэхналагічныя работы. Менавіта з гэтым там звязваюць змяненне паху і прысмаку вады ў некалькіх мікрараёнах горада.

Пры гэтым у водаканале падкрэслілі, што якасць вады знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Паводле даных лабараторных даследаванняў, яна цалкам адпавядае гігіенічным нарматывам па органалептычных, фізіка-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках.

Калі завершацца работы і знікне непрыемны пах, на прадпрыемстве не ўдакладнілі.

Каментары1

  • Федзя
    24.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі26

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Гамяльчук закруціў у слоікі скрадзеныя грошы і закапаў іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць