Грамадства1919

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры

На ягоную думку, цяпер «Кіберпартызаны» і ўладальнікі фонду Białoruś Liberty, з якога Мельнікава вывела грошы, маюць падставы, каб падаць на яе ў польскі суд.

Фота: АПК

Кіраўнік НАУ Павел Латушка паведаміць новыя звесткі пра былую спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Пра гэта ён паведаміў у размове з «Белсатам».

Учора стала вядома, што Мельнікава з двума дзецьмі жыве ў Мінску ў кватэры на вуліцы Пятра Мсціслаўца, а таксама тое, што ў 2022 годзе яна прыязджала з Польшчы ў Беларусь, а яе муж вярнуўся ў Польшчу.

Павел Латушка ў адказ на пытанне «Белсату», ці змянілася з новымі звесткамі ягоная ацэнка гісторыі з Анжалікай Мельнікавай, адзначыў, што інфармацыя, якую прадставіла ініцыятыва «Кіберпартызаны», важная, але не дае адказу на шэраг важных пытанняў: калі Анжаліка Мельнікава пайшла на супрацу са спецслужбамі рэжыму, было гэта прымусам, шантажом альбо добраахвотнай супрацай, пры якіх абставінах гэта адбылося.

На ягоную думку, цяпер «Кіберпартызаны» і ўладальнікі фонду Białoruś Liberty, з якога Мельнікава вывела грошы, маюць падставы, каб падаць на яе ў польскі суд.

«Думаю, што гэтая інфармацыя будзе таксама важнай і для ўладаў Польшчы, бо Анжаліка Мельнікава ёсць і грамадзянкай Польшчы. У сваю чаргу, як заяўнік па факце знікнення Анжалікі Мельнікавай, я таксама накірую гэты артыкул [«Кіберпартызанаў» пра тое, што Мельнікава жыве ў Беларусі і мае пашпарт прыкрыцця] на адрас Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, дэпартамент у Лодзі, які вядзе расследаванне па факце знікнення Анжалікі Мельнікавай», — адзначыў Павел Латушка.

З пункту гледжання бяспекі супраца са спецслужбамі, на што паказвае наяўнасць пашпарта на імя Ангеліны Радзівонавай, на чальцах Каардынацыйнай рады не моцна адаб’ецца, мяркуе суразмоўца.

«Калі мы гаворым пра працу Каардынацыйнай рады, то можна яшчэ раз паўтарыць, што Каардынацыйная рада ёсць публічнай, абсалютна адкрытай арганізацыяй і ўсе дэлегаты вядомыя», — сказаў ён.

Аднак Мельнікава працавала і ў НАУ, дзе частка каманды ананімная.

«Безумоўна, шэраг людзей у нашай камандзе ёсць непублічнымі, але мы ўсведамлялі: калі Анжаліка Мельнікава апынулася пад кантролем спецслужбаў, то гэта інфармацыя ўжо даўно ёсць у іх распараджэнні. Гэта рызыкі нашай працы. І пры ацэнках давайце зыходзіць найперш з таго, што супраць нас ідзе абвешчаная сістэмай спецслужбаў адкрытая вайна. Не адной, а ўсіх спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. І гэта ёсць першапрычынай такіх сітуацый», — дадаў Павел Латушка.

***

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года.

Апошні раз яе бачылі на Шры-Ланцы, куды ў той жа час прыязджаў Аляксей Лабееў — 32‑гадовы мужчына, з якім у Мельнікавай былі адносіны і які, як высветлілі журналісты, працуе ва Упраўленні вайсковай контрвыведкі КДБ.

Пасля яе знікнення ў Польшчы завялі крымінальную справу, але што адбылося з Анжалікай, дагэтуль незразумела.

Праз год у сацсетках з’явіліся яе фатаграфіі з мінскай спартзалы, а бацька прызнаўся «Нашай Ніве», што яна ўжо «даўненька» ў Беларусі. Іншыя бачылі яе ў «Дана Моле». «Люстэрка» высветліла, што ўжо пасля знікнення Мельнікава набыла дзве кватэры ў Мінску. З трэцяй яе кватэры быў зняты арышт і аформлены падзел маёмасці з былым мужам.

Каментары19

  • Украінскі аглядальнік
    24.07.2026
    Паўлу Латушке трэба адкрыта прызнаць сваю памылку. Пасадзіў на фінансы, самую адчувальную частку любой дзейнасці арганізацыі, лукашэнкаўскую аферыстку, а зараз спіхвае ўсе на "рызыкі працы." І гэта не проста памылка, а кадравая памылка з адной з ключавых асобаў усёй ягонай дзейнасці. Самае тут небяспенае ў тым, што негатыўныя наступствы гэтай памылкі Латушкі могуць адбіцца на іншых, што дзейнічаюць сёння ў шырагах апазыцыі.
    А ёсць праца Мельнікавай на кдб вынікам прымусу, шантажу ці дабраахвотнасці, па сутнасці, дробязі, якія ўжо аніяк не паўплываюць на стан рэчаў.
  • Пуаро на минималках
    24.07.2026
    Думается, 150 тыс это цветочки. Копайте глубже!
  • Жвір
    24.07.2026
    Падпісалася яна нейдзе на апошнім курсе адукацыі ў "ін'язе", такая практыка даўно й шырока ўжывалася КДБ(напрыклад, за савецкім часам усе гіды Інтурыста былі на падпісцы з КДБ). Далей выпускнікі "уладкоўваліся" на працу ў замежныя кампаніі, што працавалі ў Беларусі, альбо ў кампаніі з сумесным капіталам, ці нейкія грамадскія арганізацыі з сувязямі за мяжой.
    Дзіўна, што Латушка кшталту пра гэта ня ведаў і зусім ня мог прадбачыць такі варыянт... Гэта не азначае, што Мельнікаву трэ было аўтаматычна не набліжаць да дзейнасьці арганізацыі на гарматны стрэл, але, як мінімум, не даваць ёй пасады, на якой яна набывала вялікую паінфармаванасьць, і хаця б часова нейк маніторыць актыўнасьць і рухі. Як так магло адбыцца, што ў Латушкі ня ведалі пра яе візыты ў Беларусь, ды іх мэты, пасьля 2022 ? Дужа несур'ёзна.
    Аднак польскія адпаведныя службы павінны былі ведаць, і ведалі. І тут ёсьць пытаньні...

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя2

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выйграла гонку на лыжаролерах у Мінску11

У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным6

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя2

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць