Грамадства

Андрэй Скурко — сярод мінчукоў года па версіі «Сіцідога»

Выданне пра Мінск CityDog.io назвала 12 чалавек, якія, на яго думку, з'яўляюцца мінчукамі 2022 года. «Мы назвалі гэтых людзей найлепшымі, таму што нават у самай экстрэмальнай сітуацыі (безграшоўе, дэпрэсія, рэпрэсіі, турма, эміграцыя, вайна і проста стомленасць ад усіх і ўсяго) яны робяць сваю справу. І так робяць сябе, нас і Мінск больш моцнымі і прыкметнымі». Сярод адзначаных выданнем — палітвязень-нашанівец Андрэй Скурко. 

Андрэй Скурко з жонкай Паўлінай і сынам Тамашом

Аргументуе свой выбар рэдакцыя выдання так:

«Рэдактар Андрэй Скурко — палітвязень. Яго затрымалі 8 ліпеня 2021 года і змясцілі ў ІЧУ на завулку Акрэсціна. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Дома Андрэя чакае маленькі сын Тамаш, для якога тата, падчас знаходжання ў турме, пераклаў на беларускую мову «Айбаліта» Карнея Чукоўскага.

І самы галоўны падарунак 2022 года — у Андрэя Скурко выйшла кніга выдатных дзіцячых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў» — і яна ўжо стала бестселерам. А яшчэ вершы Андрэя аніміраваныя на YouTube-канале «Бэйбус»: усяго апублікавана 67 мультфільмаў-вершаў».

Акрамя Андрэя Скурко, рэдакцыя «Сіцідога» адзначыла:

  • ілюстратарку Наталлю Грабёнкіну,
  • супрацоўнікаў Музея гісторыі Мінска,
  • стрыт-арт-мастака Міцю Післяка,
  • канцэртнага прадзюсара Генадзя Шульмана,
  • аўтараў гайда па тусовачным Мінску дзевяностых Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва,
  • нобелеўскага лаўрэата, праваабаронцу Алеся Бяляцкага,
  • польскага гісторыка Дарыюша Рольніка,
  • нядаўна памерлых мастацтвазнаўцу і тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава і мастака Алеся Родзіна,
  • дыктара — голас стадыёна «Дынама» — Леаніда Бандаровіча,
  • уладальніка легендарнай кавярні «У Дзеда» Аляксандра Бажко.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў14

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць