Вайна

Расійскіх зняволеных перад адпраўкай на вайну вызвалялі з калоній таемным указам Пуціна

Журналістка і сябра Рады па правах чалавека Ева Меркачова распавяла РІА Навінам, як расійскіх зняволеных, завербаваных ПВК «Вагнер» для ўдзелу ў вайне, вызвалялі з месцаў пазбаўлення волі.

Яўген Прыгожын падчас вярбоўкі зняволеных у адной з расійскіх калоній

Па словах Меркачовай, зняволеных вызвалялі да таго, як вывезці з калоній, у рамках працэдуры памілавання Пуціным. Гэтая працэдура была дзяржаўнай тайнай, піша агенцтва са спасылкай на праваабаронцу.

«У мяне няма ўказаў саміх, але я размаўляла з блізкімі гэтых людзей, якія былі першымі вызваленыя. Яны ўсе запэўніваюць, што на руках у іх дакументы, падпісаныя… пачаткам ліпеня — 5 ліпеня. І вывезлі адпаведна ў гэты ж дзень ці на наступны… Адпаведна гэтых людзей вызвалілі яшчэ пятага чысла, я цяпер кажу, у першую чаргу, пра першую групу вызваленых», — заявіла Меркачова.

У той жа час уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын падчас вярбоўкі зняволеных казаў, што іх вызваляць і памілуюць пасля паўгода ўдзелу ў вайне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць