Вайна11

NYT: Баі за Бахмут прымусілі ўлады Украіны памяняць філасофію, а УСУ — стратэгію

The New York Times у сваім артыкуле, прысвечаным развіццю сітуацыі пад Бахмутам, адзначае, што кіраўніцтва Украіны, якое раней сумнявалася ў мэтазгоднасці баёў з вялікімі стратамі, памяняла свой пункт гледжання.

Фота: Maxar technologies

Яшчэ нядаўна, нагадвае NYT, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адкрыта казаў, што не ўпэўнены, ці каштавала барацьба за два разбураныя гарады Севераданецк і Лісічанск жыццяў каля 100 украінскіх вайскоўцаў у суткі.

Але цяпер абарона Бахмута, таксама моцна разбуранага, стала для Украіны сімвалам нацыянальнай барацьбы з акупантамі.

Па словах аналітыкаў, тактычная каштоўнасць Бахмута выклікае вялікія сумневы, але цяпер гэтая бітва — самая працяглая за ўвесь час вайны — мае вялікае стратэгічнае значэнне для абодвух бакоў.

Патавая сітуацыя на гэтым участку фронту прымушае ўкраінскую армію мяняць стратэгію.

У іншых буйных бітвах гэтай вайны, піша выданне, УСУ ўдавалася пазбягаць прамых сутыкненняў, удала манеўруючы і выкарыстоўваючы прадастаўленую Захадам зброю далёкага дзеяння, каб прымусіць Расію адступіць.

Цяпер украінскаму камандаванню даводзіцца прыстасоўвацца да новых рэалій, прапанаваных праціўнікам, а менавіта — да расійскіх мас жывой сілы, якія ідуць у лабавыя атакі.

У горадзе, насельніцтва якога да вайны складала каля 100 тысяч жыхароў, на гэты момант застаецца каля 7 тысяч чалавек.

Але для Расіі, якая даўно не дэманстравала ніякіх буйных дасягненняў на франтах, узяцце Бахмута мае вялікае псіхалагічнае значэнне, пішуць эксперты NYT.

Каментары1

  • пакуль граматы маўчаць...
    11.01.2023
    "Цяпер украінскаму камандаванню даводзіцца прыстасоўвацца да новых рэалій, прапанаваных праціўнікам, а менавіта — да расійскіх мас жывой сілы, якія ідуць у лабавыя атакі."

    знаменитое русское "трупами закидать" и "бабы еще нарожают"
    и чем же отвечает украинское командавание? по ходу тем же

    https://nashaniva.com/307244

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ9

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць