Эканоміка

МАРГ заявіў пра зніжэнне інфляцыі ў снежні

Індэкс спажывецкіх цэн у снежні яшчэ крыху знізіўся, склаўшы 13,2%. Такую папярэднюю інфармацыю паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава, піша Office Life.

Фота: Мінск-Навіны

Па выніках 20 дзён снежня індэкс спажывецкіх цэн аказаўся на ўзроўні 13,2%. Гэта значыць, ён зніжаецца. У тым ліку па прычыне таго, што дзейнічае 713-я пастанова, усталявалася ўмераная дынаміка цэн у Расіі, умацоўваецца беларускі рубель і працягваецца аднаўленне цэн на сыравіну на сусветных рынках.

У лістападзе гадавая інфляцыя таксама зніжалася, яна апусцілася да 13,3%. І гэта быў другі месяц, калі ўзровень цэн зніжаўся ў параўнанні з папярэднім. Як раней заяўляў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, сістэма рэгулявання цэн будзе дзейнічаць датуль, пакуль інфляцыя не прыйдзе ў норму.

Наталля Мельнікава дадала, што сітуацыя ўнутры краіны і нязначная дынаміка росту цэн у Расіі паўплывалі на ўзаемны тавараабарот. Перш за ўсё ў тым сэнсе, што ён амаль цалкам ажыццяўляецца праз імпарцёраў і экспарцёраў. Нейкага масавага вывазу беларускіх тавараў у рамках «народнага» экспарту, па словах прадстаўніка МАРГ, не назіраецца.

Ёсць невялікі рост імпарту ў Беларусь спажывецкіх тавараў, але ён не такі значны ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Тавары як паступалі, так і паступаюць, масавага імпарту з Расіі ці краін ЕАЭС няма. Пры гэтым па выніках дзевяці месяцаў назіраецца рост продажу беларускіх тавараў, асабліва нехарчовых, — больш за 2%. Мы рады, што яны карыстаюцца попытам, павялічваецца іх доля на паліцах крам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць