У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна
У пачатку навучальнага года ў адной са школ правялі анкетаванне, дзе дзяцей спыталі пра заробкі бацькоў і стаж іх працы. Многіх гэта абурыла.

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак адрэагавалі на школьнае апытанне пра заробкі бацькоў.
У цэнтры назвалі недапушчальным такога роду залішні збор персанальных даных: «У аператара для апрацоўкі такой інфармацыі павінна быць падстава — норма права, дамова або згода чалавека».
Там таксама ўдакладнілі, што пры невыкананні гэтых умоў, ніхто не мае права весці збор такога роду інфармацыі «на ўсялякі выпадак», бо гэта незаконна.
Каментары
А зараз ВУП па ППЗ ого-го, намалоты растуць, лічбавыя тэхналогіі парасяцца. Таму можна зрабіць аўтаматызаваную сістэму збору дабравольных ахвяраванняў з дыференцыяцый па даходах бацькоў.