Грамадства

У Літве разглядаюць магчымасць праходзіць тэрміновую службу па выхадных

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас не выключае, што ў будучыні службу ў войску ў выхадныя дні змогуць праходзіць не толькі добраахвотнікі, але і прызыўнікі тэрміновай службы, піша Delfi.lt.

Фота: LRT

Міністр звярнуў увагу на тое, што ў рэформе службы ў войску пастаўлена мэта арганізаваць у шэрагах добраахвотнікаў роты для навучання тых, хто хацеў бы служыць па выхадных.

«Рэформа службы ў войску прадугледжвае такую мэту, як арганізацыя ў шэрагах добраахвотнікаў роты для навучання тых маладых людзей, якія хацелі б служыць па выхадных, так яны на працягу трох гадоў пройдуць усё навучанне. Гэта адзін з некалькіх варыянтаў, якія з'явяцца ў прызыўнікоў. І гэта будзе магчымасць не ісці ў войска адразу на 6—9 месяцаў. Пакуль такой магчымасці наогул няма», — сказаў ён у аўторак.

На пытанне, ці змогуць у выхадныя служыць і прызыўнікі, Анушаўскас адказаў, што і такі варыянт можа з'явіцца ў законе. «Мог бы, я думаю, выбар, вядома ж, будзе прапісаны ў законе, але думаю, змогуць. Цяпер у шэрагі добраахвотнікаў трапляюць маладыя людзі і тыя, хто ўжо адслужыў у войску, і, вядома ж, большая частка гэтых людзей у шэрагах добраахвотнікаў па розных акалічнасцях праводзіць пяць, а часам і больш гадоў. Ратацыя ёсць, таму ў шэрагі добраахвотнікаў трэба ўключаць усё новых і новых людзей, гэта бесперапынны працэс», — сказаў міністр.

Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць