Культура22

Яшчэ дзве кнігі з бібліятэкі Храптовічаў вярнуліся на радзіму

Кнігі вярнуліся ў Беларусь з Германіі, дзе захоўваліся ў сям’і Хермана Юліуса Швезінгера — нямецкага афіцэра, які падчас Першай сусветнай вайны знайшоў іх у напаўразбураным палацы і адправіў на радзіму. Праз сто гадоў унук Хермана Хельмут Фікель і цётка Хельмута Марыён Швезінгер знайшлі магчымасць вярнуць кнігі ў Беларусь згодна з запаветам Хермана.

У лютым 2020 года лісты прадстаўнікоў роду Храптовічаў і тры кнігі былі вернутыя ў Беларусь з Германіі, паведамляе тэлеграм-канал «De Facto. Беларуская навука».

У студзені 2023-га спадарыня Марыён перадала ў амбасаду Беларусі ў Германіі яшчэ дзве кнігі, якія знайшла ў сваёй бібліятэцы, а таксама карціну, якую яна намалявала пасля сустрэчы ў 2020 годзе. На жаль, абмежаванні апошніх гадоў не дазволілі нашчадкам Хермана Швезінгера наведаць Беларусь асабіста.

Выданні, якія вярнуліся ў Беларусь, можна пабачыць у Музеi кнігі Нацыянальнай бібліятэкі да 28 лютага.

Яны будуць захоўвацца ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Каментары2

  • Беларус
    17.02.2023
    А почему не вернул раньше?
  • Кумпяк
    20.02.2023
    Не своечасова. Лепш бы перадаў яе ў Беларускую бібліятэку Ф. Скарыны ў Лондане.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць