Грамадства1414

Дырэктарка літоўскага Дэпартамента міграцыі: Кожны дзень каля 10-20 расіян і беларусаў выказваюцца за вайну

Пасля таго, як уступіў у сілу парадак, згодна з якім грамадзяне Расіі і Беларусі, якія жадаюць атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве або нацыянальныя візы, павінны запаўняць спецыяльную анкету, кожны дзень ад дзесяці да дваццаці рэспандэнтаў адзначаюць, што падтрымліваюць вайну ва Украіне, якую развязала Расія. Пра гэта паведаміла дырэктарка Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

Эвеліна Гудзінскайце. Фота: Julius Kalinskas

«Цяпер мы ўсім грамадзянам Расіі і Беларусі, а таксама асобам іншых нацыянальнасцяў даём запоўніць анкету. Там мы просім іх падрабязна расказаць пра сваё мінулае, пра сувязь з вайсковымі разведвальнымі структурамі, выказаць свой пункт гледжання на вайну ва Украіне.

І мяне вельмі здзівіла тое, што мы атрымліваем адносна вялікую колькасць заяў — ад 10 да 20 штодзень, што яны ўхваляюць вайну, падтрымліваюць тое, што адбываецца ва Украіне», — сказала Эвеліна Гудзінскайце.

Дырэктарка Дэпартамента міграцыі падкрэслівае, што такім асобам дазвол на жыхарства ў Літве не выдаецца. Тыя, хто выступае за вайну, павінны пакінуць Літву.

Не ідзе ў залік і «апалітычнасць»:

«Задаецца пытанне пра тое, каму належыць Крым і як яны ацэньваюць вайну, распачатую Расіяй. А некаторыя кажуць, што яны апалітычныя, што іх гэта не цікавіць. Але калі ты ў такой сітуацыі і ідзе вайна, то нельга сядзець на двух крэслах», — падкрэсліла чыноўніца.

Яна лічыць, што на неадназначнае выказванне некаторых асоб аб развязанай Расіяй ва Украіне вайне могуць паўплываць іх дагэтуль існуючыя сувязі з Крамлём. Напрыклад, паводле яе слоў, расіяне, якія падтрымліваюць Украіну, могуць страціць пенсію ў Расіі.

Таксама, адзначае Гудзінскайце, у многіх выпадках просьбы чалавека не задавальняюцца па іншых прычынах, у тым ліку і пасля кансультацыі з органамі бяспекі.

«Мы дэталёва ацэньваем прадстаўленую інфармацыю, і калі будзе ўстаноўлена, што чалавек уяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы або грамадскаму парадку, прымаецца рашэнне аб адмове ў выдачы дазволу на жыхарства і яго дэпартацыі», — сказала Э. Гудзінскайце.

Каментары14

  • Беларуска
    17.02.2023
    Сорамна за суграмадзян…
  • Бобр
    17.02.2023
    Зараз зразумела, чаму консулы на мэйлы не адказваюць. ...Правяраюць вынікі анкет.
  • Контрпельмень
    17.02.2023
    Эту практику пора распространить на все цивилизованные страны! Нравится война - катись на войну!

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову12

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў22

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?4

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову12

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць