Кветкавая кавярня на Карла Маркса, 19 будзе працаваць толькі да 12 сакавіка.
Пра закрыццё паведамілі ў інстаграме ўстановы.
«Наш праект закрываецца. Кавярня на Карла Маркса замкне свае дзверы 12 сакавіка. Да гэтага дня я буду вельмі рада сустрэць вас у нас у гасцях, каб вы атрымлівалі асалоду ад нашых напояў, сняданкаў і рабілі замову кветак на 8 Сакавіка»,— гаворыцца ў відэа.
Кавярня Kava i Kvetki на Маркса, 19 працавала два гады.
Стваральнікі абазначалі кветкавую кавярню як праект аб тым, як выказваць пачуцці і дарыць эмоцыі.
«Для стварэння аўтарскага букета нам неабходны час, які вы можаце правесці ў прыемнай атмасферы з кубкам свежай кавы і смачным дэсертам. Або іншая гісторыя: вы заўсёды можаце спантанна парадаваць сябе і сваіх блізкіх свежымі кветкамі, забягаючы па ўлюбёны напой і свежы круасан. Усё гэта пра нашу кветкавую кавярню, дзе мы дапамагаем выказаць пачуцці без слоў і дорым сапраўдныя эмоцыі», — напісана на сайце.
Каментары