Грамадства66

Motolkohelp знайшоў машыну з міліцэйскай арыенціроўкі пра інцыдэнт у Мачулішчах

Учора, 27 лютага, па чатах пачала вельмі актыўна раскідвацца арыенціроўка МУС на мужчыну, які «здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г.п. Мачулішчы». Папера распаўсюджвалася мінімум у 5-6 варыянтах, у адной быў паказаны колер машыны, у другой — не, у трэцяй — напісана «высвятляецца». 

У розных варыянтах прысутнічала апісанне аўтамабіля, на якім з'ехаў нібыта падазраваны. Там жа быў паказаны і рэгістрацыйны нумар аўто, які пісалі то 7-ю (5 КС 5513), то 8-ю сімваламі (5 КСТ 5513).

Па-першае, нескладана было зразумець, што гаворка ідзе пра транзітныя нумары. Motolko.help удалося знайсці менавіта гэтую машыну.

Гэта Daewoo Nubira J100 сіняга колеру 1997 года выпуску, пярэднепрывадны седан на механіцы з рэгістрацыйным транзітным нумарам 5 КС 5513 — менавіта гэты аўтамабіль цяпер шукаюць сілавікі па ўсёй краіне.

Аўтамабіль быў выстаўлены на продаж 15 лютага ў Мінску. Па стане на другую палову 25 лютага ўжо быў прададзены. Кошт складаў 3369 рублёў (≈$1200).

На адным з фота ў адлюстраванні аўто можна заўважыць яго прадаўца. Motolko.help схаваў твар мужчыны, каб не падвяргаць яго дадатковай рызыцы. Па тых жа меркаваннях не паказвацца спасылка на аб'яву.

Каментары6

  • Anatol Starkou
    28.02.2023
    Лепей бы Паўночнае ззянне знайшоў і сфатаграфаваў.
  • Я
    28.02.2023
    А то в милиции не знают на кого были оформлены эти транзинтые номера
  • Карчовы корч
    28.02.2023
    Во карчына, такой самой не шкада запусціць у самалет

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі11

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

Кітайскі авіялайнер упершыню выканаў міжнародны рэйс, кінуўшы выклік Boeing і Airbus9

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі11

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць