Свет44

У Японіі 1800 чалавек перацягваюць канатамі 360‑тонную вежу замка

У японскім горадзе Хірасакі незвычайным спосабам вяртаюць на гістарычнае месца вежу старажытнага замка. Каб перасунуць 360‑тонную пабудову, за канаты ўзяліся 1800 чалавек. За два дні ім удалося працягнуць яе больш як на два метры. І гэта толькі пачатак.

Фота: The_Japan_News / Х

Замак Хірасакі знаходзіцца ў прэфектуры Ааморы на поўначы Японіі. Яго пабудавалі ў пачатку XVII стагоддзя як рэзідэнцыю клана Цугару. Першапачатковая галоўная вежа згарэла ў 1627 годзе калі маланка трапіла ў склад пораху. Цяперашнюю вежу пабудавалі ў 1810 годзе.

Сёння гэта адна з усяго 12 гістарычных замкавых вежаў, якія захаваліся ў Японіі, і адзіная такая пабудова ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Тахоку. Замак акружаны вялікім паркам, дзе вясной цвітуць тысячы сакур. Тут праходзіць адзін з самых вядомых у Японіі фестываляў цвіцення сакуры, які штогод вабіць каля двух мільёнаў наведвальнікаў.

У 2015 годзе гістарычную вежу замка зрушылі з месца, каб адрамантаваць пашкоджаную землятрусам каменную сцяну, на якой яна стаяла. Разбіраць саму вежу не сталі. Замест гэтага, як піша The Guardian, японцы скарысталіся традыцыйнай тэхнікай хікія. Яна дазваляе перамяшчаць будынкі, не разбіраючы іх. Пабудову цалкам падымаюць, ставяць на спецыяльныя ролікі або рэйкі, а затым паступова перасоўваюць на патрэбнае месца.

Да перамяшчэння тады ўпершыню масава далучылі звычайных людзей. Гэта стала першым за стагоддзе выпадкам выкарыстання такой тэхнікі для перамяшчэння японскага замка і адначасова першай падобнай акцыяй з удзелам гараджан.

Галоўная вежа замка Хірасакі. Фота: Wikimedia Commons

Пасля гэтага пачаўся працяглы рамонт каменнай сцяны. Яго закончылі ў снежні 2024 года: усе 2185 камянёў вярнулі на іх першапачатковыя месцы. Цяпер прыйшоў час вяртаць і саму вежу.

На заклік уладаў дапамагчы адгукнуліся каля васьмі тысяч чалавек — амаль у чатыры разы больш, чым раней. У выніку для акцыі адабралі 1800 удзельнікаў. Сярод ахвотных былі не толькі жыхары Хірасакі і іншых рэгіёнаў Японіі, але і замежнікі з Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Людзі працавалі групамі па 80 чалавек. Пад рытмічныя воклічы яны цягнулі 30‑метровыя канаты, прымацаваныя да 360‑тоннай вежы, якая стаіць на рэйках.

У першы дзень такім чынам будынак перасунулі на 1,13 метра, у другі — яшчэ на 1,09 метра. Агулам за выходныя вежа наблізілася да свайго гістарычнага месца на 2,22 метра.

Ручное перамяшчэнне працягнецца да канца жніўня. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел каля 4100 чалавек, якія разам працягнуць вежу прыкладна на пяць метраў. Астатнюю адлегласць — каля 73 метраў — вежа пераадолее ўжо з дапамогай тэхнікі. На ранейшае месца яе плануюць вярнуць да канца года.

Пасля гэтага пачнецца рэстаўрацыя самой пабудовы. Вежу закрыюць будаўнічымі канструкцыямі, таму турысты яшчэ некалькі гадоў не змогуць трапіць унутр. Паводле цяперашніх планаў, замак зноў адкрыецца для наведвальнікаў у 2033 годзе.

Каментары4

  • Вясковы інтэрнацыянал
    25.08.2026
    Талака па-японску.Ну, ці амаль тое ж.
  • Беламорканал
    25.08.2026
    Мінак, У 30-х мінулага стагоддзя "эксперымент" пацьвердзіў, што гэта магчыма.
  • Ёсік
    25.08.2026
    Мо цягнуць? Бо, перацягваюць канатам, адсылае да Шыбары - японскае мастацтва зьвязваньня партнёра вяроўкамі для эстэтычнага й эратычнага задавальненьня.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў8

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ4

Каля вайскова-марской базы расійскага Ціхаакіянскага флоту прагрымеў магутны выбух5

Фота палітзняволенай выкарыстоўваюць у дадатку для знаёмстваў

Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай1

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі1

Памёр акцёр з «Адзін дома» Цім Кары2

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада4

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў8

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць