Навука і тэхналогіі22

Геній ці вар'ят. Навукоўцы зазірнулі ў таямніцы мозгу таленавітых людзей і знайшлі ключ да ўзнікнення творчых ідэй

Шэраг навуковых даследаванняў сведчыць аб існаванні ўскосных сувязей паміж розумам генія і псіхічна хворага, бо ў творчым працэсе прысутнічае элемент ірацыянальнасці. Асноўнае, што аб'ядноўвае гэтыя дзве групы людзей, — тое, што іх мозг не ўмее адфільтроўваць інфармацыю.

Ідэя аб тым, што творчыя людзі таксама крыху вар'яты, існавала з самых ранніх часоў чалавецтва. У старажытнай Грэцыі Платон адзначаў эксцэнтрычнасць паэтаў і драматургаў, а Арыстоцель бачыў, што некаторыя творчыя тыпы былі ў той жа час дэпрэсіўнымі. У сучаснасную эпоху гэтая сувязь таксама назіраецца: ад Роберта Шумана, які чуў галасы, што накіроўвалі да яго музыку, і Сільвіі Плат, якая засоўвала галаву ў духоўку, да Ван Гога, які адразаў сабе вуха.

Творчыя людзі крыху часцей, чым іншыя, пакутуюць ад біпалярнага афектыўнага расстройства. Здаровыя сваякі шызафрэнікаў таксама маюць творчыя здольнасці. Генетычны варыянт некаторых псіхозаў можа быць звязаны з творчымі дасягненнямі. Некаторыя параметры шызатыпіі — рысы асобы, якія могуць зрабіць чалавека больш уразлівым для шызафрэніі, — прадказваюць творчыя здольнасці чалавека.

Група нейрабіёлагаў з Аўстрыі пад кіраўніцтвам Андрэаса Фінка з Універсітэта Граца знайшла сувязь паміж здольнасцю прапаноўваць арыгінальныя ідэі і няздольнасцю мозгу падавіць актывацыю перадкління — вобласці мозга, якая дапамагае нам збіраць інфармацыю (пры актыўнай працы мозга гэтая вобласць звычайна малаактыўная). Чым больш знаходлівы быў удзельнік, тым больш ён меў цяжкасцей з прыгнечаннем перадкління пры выкананні складанай задачы на працоўную памяць.

Як адзначаюць даследчыкі, гэтыя вынікі адпавядаюць ідэі аб тым, што больш творчыя людзі ўключаюць у свае разумовыя працэсы больш падзей / стымулаў, чым менш творчыя людзі. Але што асабліва важна, навукоўцы выявілі, што такая актывацыя мозгу падчас творчага мыслення была ў людзей, якія мелі высокія балы па шызатыпіі. Такім чынам, гэта пацвердзіла ідэю аб тым, што крэатыўнасць і схільнасць да псіхічных захворванняў дэманструюць падобныя працэсы на ўзроўні мозгу.

Фінк і яго калегі прыйшлі да высновы, што, магчыма, творчыя і шызапатычныя людзі не здольныя адфільтроўваць пабочны матэрыял ці той, што не мае дачынення да сітуацыі.

Няздольнасць мозгу ігнараваць нерэлевантную ці пабочную інфармацыю вучоныя называць «кагнітыўнай растарможанасцю» (cognitive disinhibition). Такая няздольнасць можа зрабіць шызапатычных асоб больш схільнымі да вар'яцкіх думак або зблытанасці свядомасці; з іншага боку, гэта можа зрабіць творчы розум больш пладавітым. Пра гэта распавяла псіхолаг Гарвардскага ўніверсітэта Шэлі Карсан у сваёй кнізе «Твой творчы мозг».

Такой асаблівасцю тлумачыцца той факт, што людзі з высокімі творчымі дасягненнямі з большай імавернасцю ўхваляюць усё незвычайнае. Яны вераць у тэлепатычныя зносіны, сны, якія прадказваюць будучыню, успаміны аб мінулых жыццях. У іх таксама часцей узнікае дэжавю, яны часта чуюць розныя галасы.

І вось тут галоўнае пытанне: як творчаму чалавеку не стаць вар'ятам. Шэлі Карсан у сваёй іншай працы дае на яго адказ.

Яна адзначае, што на развіццё крэатыўнасці і з'яўленне паталогіі, акрамя кагнітыўнай растарможанасці, уплываюць такія фактары, як узровень IQ, асаблівасці памяці, увагі, стылю жыцця, наяўнасць ці адсутнасць траўміруючых фактараў (страта бацькоў, эканамічныя цяжкасці, статус меншасці і г. д.). На думку Карсан, толькі ад комплексу гэтых фактараў і асаблівасцей развіцця чалавека залежыць, стане ён геніем ці, на жаль, вар'ятам.

Карсан заўважае: «Фактам застаецца тое, што творчы геній павінен выйсці за рамкі рацыянальнага мыслення, каб усталяваць ірацыянальныя сувязі паміж паняццямі, якія звычайна падзяляюцца рацыянальным розумам. Творчыя геніі схільныя да рызыкоўных палётаў фантазіі, якія адводзяць розум далёка ад зоны камфорту рацыянальнага кантраляванага мыслення ў стан патэнцыйнага хаосу. Гэтыя растарможаныя палёты, наўмысныя або спантанныя, падарылі свету выключныя творы глыбокага значэння і прыгажосці».

Чытаць яшчэ:

Чаму некаторыя тыпы музыкі прымушаюць наш мозг спяваць, а іншыя не

Чаму 3000 гадоў таму чалавечы мозг быў большы

Каментары2

  • да лана
    04.03.2023
    нібы не адразаў Ван Гог сабе вуха
    Рэд., вы б чыталі і глядзелі больш. можа б тады і манілі менш
  • Екатерина
    13.03.2023
    А можно пожалуйста ссылку на исследование из Университета Граца?

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін13

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін13

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →