Грамадства1212

Лукашэнка заявіў пра «ўкраінскага тэрарыста» і затрыманне «дваццаці саўдзельнікаў»

Па словах Лукашэнкі, «украінскага тэрарыста» затрымалі ў друкарні пад Бараўлянамі «з рознага роду анучамі бэчэбэшнымі і іншай літаратурай».

Байпол атака на российский самолет на аэродроме Мачулищи, Беларусь, место повреждения
Месцы, дзе быў пашкоджаны расійскі самалёт-разведчык. Схема: «Байпол»

Па сцвярджэннях Аляксандра Лукашэнкі, «здарыўся цуд і дапамог бог». Разам з дыверсантам нібыта затрымалі і 20 яго саўдзельнікаў.

Мінулыя падобныя сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі не раз аказваліся хлуснёй.

Па словах Лукашэнкі, затрыманы трапіў у Беларусь маршрутам Варшава — Лодзь — Рыга — Пскоў — Мінск.

«Яшчэ да камандзіроўкі ў Кітай (вы, напэўна, пра гэта здагадаліся) былі аддадзеныя самыя жорсткія распараджэнні сілавікам, — расказаў Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка, выступаючы перад жанчынамі, якіх узнагароджваў з нагоды 8 Сакавіка. — Былі перакрытыя межы Беларусі. Але мы разумелі, што асноўная наша праблема — гэта беларуска-расійская мяжа. Там у нас няма вайсковых падраздзяленняў. Ды і мяжы няма паміж Расіяй і Беларуссю. І галоўнай нашай задачай было не дапусціць пранікнення яго ў Расію. Таму што ў велізарнай бяздоннай Расіі знайсці яго было б вельмі складана. Мы гэта разумелі, а таму былі паднятыя сотні, а можа быць і тысячы людзей — ваенных усіх падраздзяленняў, каб закрыць Беларусь. Былі здзейсненыя пэўныя дзеянні, разгорнуты антытэрарыстычны штаб пад кіраўніцтвам старшыні КДБ Беларусі Івана Церцеля», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пашкоджанні нязначныя.

«На шчасце, самалёт не зведаў нейкіх значных пашкоджанняў, акрамя, як яны кажуць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая вайсковаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, паводле яго прэс-службы.

Раней беларускія дзяржаўныя СМІ называлі інцыдэнт на аэрадроме з расійскім самалётам А-50 фэйкам, адмаўлялі, што з ім нешта здарылася.

Лукашэнка заявіў, што «нягледзячы на захаванне самалётам здольнасці выконваць задачы, ён папрасіў расіян даслаць іншы».

«Мы вам паказвалі гэты самалёт. Як мне паведамілі, ён нават прэзідэнта сустракаў, калі я вяртаўся з Пекіна.

Тым не менш, мы папрасілі расіян, каб яны ўзялі гэты самалёт на абслугоўванне і даслалі нам іншы. Так і адбылося», — сказаў ён.

Насамрэч, ніякі новы самалёт дальняй разведкі аналагічнага тыпу ў Беларусі назіральнікі пакуль не адзначалі.

На мінулым тыдні самалёт А-50 вылецеў на рамонт на Таганрогскі завод і не вярнуўся, хоць дзяржаўныя СМІ ў той дзень заяўлялі, што самалёт ажыццяўляе аблёт тэрыторыі Беларусі і выконвае баявыя задачы. 

Як сцвярджаюць вайсковыя эксперты, самалёт А-50 выкарыстоўваўся для навядзення на цэлі ва Украіне расійскіх ракет і дронаў.

Па словах Лукашэнкі, пры падрыхтоўцы «тэракта» выкарыстоўваліся «самыя высокія тэхналогіі». «Гэта сапраўды было штосьці неверагоднае», — сказаў ён.

І панаракаў, што абралі малы беспілотнік:

«Таму што, калі б яны выкарыстоўвалі вялікі, то сістэмы нашага сачэння, вядома, яго б адсачылі. Ва Украіне былі задзейнічаныя гэтыя два беспілотнікі, навучаны гэты чалавек і іншыя, якія яму дапамагалі. Пра гэта мы раскажам вам потым».

Аляксандр Лукашэнка нярэдка абяцае расказаць «пасля», і што «будзе вельмі цікава», але найчасцей за гэтымі словамі няма ніякага працягу.

На відэа, якія публікаваў «Байпол», да А-50 падлятаў самы звычайны камерцыйны дрон кітайскай вытворчасці.

Сама дыверсія здарылася 26 лютага. «Байпол» узяў адказнасць за яе на сябе, заявіўшы, што беларусы з дапамогай двух дронаў пашкодзілі самалёт. Сцвярджалася, што выканаўцы паспяхова здолелі пакінуць тэрыторыю Беларусі. «Байпол» апублікаваў таксама два відэа, на якіх бачна, як дрон прылятаў на разведку і сядаў на А-50, але відэа самой атакі не было.

Крыніцы «Нашай Нівы» і праваабаронцы паведамлялі пра масавыя рандомныя затрыманні і ператрусы ў раёне Мачулішчаў, а таксама сярод страйкбалістаў, рэканструктараў і стралкоў.

Каментары12

  • Anatol Starkou
    07.03.2023
    З сказаннага сёння Рыгоравічам па гэтай самалётнай справе, я з ухмылкай слухаў толькі адну фразу, маўляў, маленькі дрон вайскоўцы б не заўважылі. Угу. Не заўважыі б. З вядром шарыкаў на борце дрона. Астатняе ўсё Рыгоравіч сказаў по делу и без военной хитрости.

    Давай, байпол, сотню маленьких дронов с ведром шариков каждый НА МАЧУЛІШЧЫ!
  • ШДК
    07.03.2023
    "Як мне паведамілі, ён нават прэзідэнта сустракаў, калі я вяртаўся з Пекіна". Засталося пытанне: каго сустракаў самалёт, калі лукашэнка вярнуўся з Пекіна?
  • Пятро
    07.03.2023
    А визитки Яроша не было?

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць