Грамадства2323

У Аб'яднаны пераходны кабінет клікалі прадстаўніка Зянона Пазняка

Калі толькі ствараў Аб'яднаны пераходны кабінет, далучыцца да яго прапаноўвалі і прадстаўніку Зянона Пазняка. Дэталі гэтай гісторыі Павел Латушка расказаў у інтэрв'ю «Ток».

Зянон Пазняк. Скрыншот відэа тэлеканала «Белсат»

Латушка распавёў, што апошні раз сустракаўся з Пазняком на мітынгу ў Варшаве. А вялікая размова ў іх была ў той час, як ішла работа па стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета. Тады вялася дыскусія пра магчымасць уваходжання ў яго прадстаўніка ад Пазняка.

На сустрэчы абмяркоўвалася стратэгія дзеяняў. Адзінае, у чым былі разыходжанні, гэта пытанне санкцый адносна Беларусі. Пазняк выступае супраць іх. 

У астатнім палітыкі, па словах Паўла Латушкі, маюць агульнасць поглядаў. Напрыклад, на тое, што існуе пагроза знішчэння беларускай дзяржаўнасці, незалежнасці. «А гэта самае галоўнае, бо з гэтым звязаная наша мова, гісторыя, культура. Гэта пытанне існавання беларускай нацыі, якое цяпер пад пагрозай. Адзінства — у тым, што ворагам з'яўляецца Расійская Федэрацыя і што існуючы рэжым у Беларусі неабходна ліквідаваць. І іншых спосабаў і метадаў няма, як будаваць узброеныя сілы, падпольны рух у Беларусі, падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне», — сказаў Латушка.

Але чаму Зянон Пазняк ці аго прадстаўнік адмовіліся далучыцца да Кабінета, Павел Латушка не адказаў. Адзначыў толькі, што былі размовы з Паўлам Вусавым аб яго ўваходжанні ў Аб'ядны пераходны кабінет.

Глядзіце цалкам:

Каментары23

  • Жвір
    18.03.2023
    Каб плённа працаваць у нейкім там палітычным аб'яднанні, трэба мець адпаведныя якасьці, трэба быць здольным размаўляць з апанентам моваю аргументаў, разьлікаў, фактаў, трэба ўмець слухаць і быць здольным чуць, трэба мець павагу да сяброў адзінай каманды, кабінэта, зь якімі працуеш поруч, улічваць іхны ўзрост, досьвед, адукацыю, прафэсыю, каб мець індывідуальны падыход да кожнага, трэба мець давер да калегаў і быць шчырым зь імі, быць здольным прыняць і прабачыць памылкі іншых, і прызнаць свае ўласныя... Рабіць калектыўную працу дзеля адзінай мэты й у адзінстве, гэта дужа цяжкая работа і для вельмі дужых людзей. Ну, карацей, вы мяне зразумелі...
  • Лол
    18.03.2023
    А што зараз з пераходным Кабінетам ? Гэта адтуль Латушка выйшаў нядаўна ?
  • Kazh
    18.03.2023
    Лол, Пераходны кабінет ці каардынацыйная рада (координационный совет) - одни типа администрация а вторые типа парламент, too much і не кажыце.
    Но от Позняка вроде ни там ни там никого нету, и вообще как-то его мало упоминают в последнее время.

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць