Адміністрацыі прэзідэнта Расіі рэкамендавалі пазбавіцца ад айфонаў
Супрацоўнікам унутрыпалітычнага блока Адміністрацыі прэзідэнта Расіі рэкамендавалі да пачатку красавіка пазбавіцца ад iPhone, замяніўшы іх на смартфоны іншых вытворцаў.

Такое ўказанне чыноўнікі атрымалі на семінары, які прайшоў у пачатку сакавіка ў Падмаскоўі. Пра гэта газеце «Камерсант» расказалі некалькі крыніц, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.
Па словах суразмоўцаў газеты, патрабаванне звязана з меркаваннямі бяспекі. У адміністрацыі Пуціна лічаць, што смартфоны ад Apple ў большай ступені схільныя да ўзлому і шпіянажу з боку заходніх спецыялістаў.
Адна з крыніц заявіла, што чыноўнікам параілі памяняць iPhone на мадэлі з аперацыйнымі сістэмамі Android, яе кітайскімі аналагамі або расійскай «Аўрорай».
У Беларусі такіх рэкамендацый пакуль, відаць, няма. Беларускіх чыноўнікаў і дэпутатаў можна пабачыць і з айфонамі, і з эксклюзіўнымі Apple Watch.
Каментары
Мне вось цікава. Улічваючы, што Андройд - гэта таксама распрацоўка CIA, яны збіраюцца СкрэпОС з нуля распачынаць?