Грамадства

У Мінску абмяжуюць хуткасць пракатных электрасамакатаў

У сталіцы абмяжуюць хуткасць пракатных электрасамакатаў а таксама ўпарадкуюць месцы для іх паркоўкі. Рашэнне аб пілотным праекце ў сферы бяспекі дарожнага руху для пракату сродкаў персанальнай мабільнасці прынялі дэпутаты Мінгарсавета, пішуць «Мінск-навіны».

Мінск будзе падзелены на некалькі частак у залежнасці ад інтэнсіўнасці руху пешаходаў і транспарту. У зонах абмежавання на самакатах можна будзе ездзіць з хуткасцю да 15-20 км/г, у астатніх частках горада — да 25 км/г.

Па словах намесніка начальніка сталічнай ДАІ Дзяніса Лівановіча, кантраляваць і абмяжоўваць хуткасць будзе спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое ўкараняць пракатныя арганізацыі.

Акрамя таго, у горадзе будуць дакладна вызначаныя месцы для паркоўкі самакатаў, а таксама ўмовы і шчыльнасць іх размяшчэння. Мяркуецца, што спецыяльнае праграмнае забяспячэнне дасць магчымасць завяршыць паездку толькі ў спецыяльна адведзеным месцы.

Пасля заканчэння пракатнага сезона, кажуць у гарадской ДАІ, вынікі адправяць у рэспубліканскія дзяржорганы для карэкціроўкі заканадаўства.

Згодна з правіламі дарожнага руху, якія запрацавалі восенню мінулага года, хуткасць электрасамакатаў не павінна перавышаць 25 км/г. З прапановай увесці больш жорсткія абмежаванні для Мінска ДАІ выступіла летась.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць