Грамадства1212

Уладзіслаў Кавалёў жыў яшчэ два месяцы пасля афіцыйнай даты яго расстрэлу?

На 12-ю гадавіну выбуху ў Мінскім метро «Кіберпартызаны» падзяліліся звязанымі з той трагедыяй дакументамі, да якіх ім удалося атрымаць доступ.

Уладзіслаў Кавалёў

Па-першае, «Кіберпартызаны» выставілі электронную копію тэксту смяротнага прысуду, вынесенага 30 лістапада 2011 года абвінавачаным у выкананні тэракта Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

Але куды большую цікавасць выклікае тое, што, як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», даты смерці абодвух асуджаных, якія фігуруюць у АІС «Пашпарт», разыходзяцца з афіцыйна абвешчанымі ўладамі.

Так, паводле сістэмы АІС «Пашпарт» Канавалаў памёр 14 сакавіка 2012 года, а Кавалёў — 15 мая 2012 года. У той жа час афіцыйная дата смерці абодвух — 16 сакавіка 2012 года.

Асабліва інтрыгуе гэта ў выпадку Уладзіслава Кавалёва, бо дата разыходзіцца не на два дні, як у Канавалава, а аж на два месяцы. Да таго ж зафіксаваная ў АІС «Пашпарт» дата — не ранейшая, а пазнейшая за афіцыйную.

Калі справа тут не ў банальнай памылцы, калі сакавік пераблыталі з маем — гэта таксама, відаць, можа быць, — то можна толькі рабіць здагадкі, дзеля чаго такія маніпуляцыі маглі спатрэбіцца ўладам. Адразу ж прыходзіць да галавы асацыяцыя, што падобныя падыходы практыкаваліся сталінскімі энкавэдзістамі падчас «Вялікага тэрору» 1930-х гадоў. Тады, напрыклад, некаторых вязняў мінскай «Амерыканкі», афіцыйна расстраляных, яшчэ пэўны час трымалі жывымі, выбіваючы з іх новыя паказанні і ствараючы спецыяльныя «асобыя карпусы».

Асуджаныя ў «асобым корпусе» ведалі пра смяротны прысуд сабе, але ім казалі, што яны могуць заслужыць яго перагляд, могуць захаваць жыццё, калі дапамогуць НКВД у выкрыцці іншых «ворагаў народа». Ад іх дабіваліся паказанняў на максімальную колькасць людзей. Ім падсаджвалі вязняў, каб яны іх «раскручвалі» на «прызнанні». Зняволеных білі канвеерам па 24 гадзіны.

Нібыта адным з такіх вязняў быў Браніслаў Тарашкевіч.

Ведаючы, што сілавікі лукашэнкаўскага рэжыму адчуваюць сябе духоўнымі нашчадкамі колішніх сталінскіх катаў, а іх кіраўніцтва пазбаўленае ўсялякіх маральных арыенціраў, цалкам можна было б дапусціць, што практыка папярэднікаў магла б імі быць прынятая на ўзбраенне і ў новых умовах.

Праўда, узнікае пытанне, дзеля якіх практычных мэтаў такое трэба было б рабіць з Уладзіславам Кавалёвым? Якую інфармацыю ад яго маглі ў прынцыпе атрымаць, і навошта для гэтага былі б патрэбныя такія падыходы? Улічваючы тое, што ніякімі фармальнымі тэрмінамі, на працягу якіх мусіла быць выкананае пакаранне смерцю, сілавікі звязаныя не былі, а ніякага грамадскага кантролю за іх дзеяннямі ў Беларусі не было і тады — маглі рабіць усё што хацелі. Ды і раскручваць тую справу далей, уцягваючы ў варонку іншых людзей, пасля не сталі.

Пакуль што на гэтыя пытанні атрымаць адказ наўрад ці магчыма. Можна канстатаваць толькі, што з'яўляецца яшчэ адна загадка без гарантыі, што некалі яна будзе разгаданая.

Каментары12

  • даведка
    11.04.2023
    Сделали двойной подарок, расстреляв Коновалова за месяц, а Ковалёва через месяц дня рождения Шведа?!
  • Common sense
    11.04.2023
    Беспредел , да хватит это бред тягать. Саше то это зачем? Ещё скажите что Саша на Стелле взрыв в 2008 году устроил))
    Тогда причина была не ясна,но сейчас понятно,что это дело рук Вовы.
  • Белорус
    11.04.2023
    Пора бы уже понять, что эти двое в клетке - часть лукашенковского цирка.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі50

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі50

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць