Замест віна ў Мсціславе пачнуць выпускаць газіроўку. Чарніла прызналі нерэнтабельным
Лінію па вытворчасці слабаалкагольных і безалкагольных напояў адкрые ў мсціслаўскім філіяле булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

Да нядаўняга часу мсціслаўскі хлебазавод выпускаў пладовае віно, вытворчасць якога стала нерэнтабельнай.
Каб не дапусціць звальнення сотні працаўнікоў, Мсціслаўскім райвыканкамам і кіраўніцтвам кампаніі «Дамачай» было прынята рашэнне аб перапрафіляванні вытворчасці віна і ўстаноўцы аўтаматызаванай лініі па вытворчасці слабаалкагольных і безалкагольных напояў, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці».
На гэты момант частка абсталявання для выпуску новай прадукцыі набыта і ўстаноўлена.
Выйсці на рынак мсціслаўцы плануюць з шасцю відамі слабаалкагольных напояў і чатырма відамі безалкагольных. Цяпер прапрацоўваецца пытанне брэндавання і пазнавальнасці новай прадукцыі. Дарэчы, новае абсталяванне дазволіць таксама разгледзець магчымасць вытворчасці і пітной вады высокай якасці.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары