Грамадства

МУС: 30% людзей, абвешчаных у вышук у Беларусі, хаваюцца ў Расіі

Амаль 30% людзей, абвешчаных у вышук беларускай міліцыяй, хаваюцца на тэрыторыі Расіі, заявіў кіраўнік беларускага МУС Іван Кубракоў у Маскве на сумеснай калегіі міністэрстваў унутраных спраў 18 красавіка, паведамляе Mlyn.by.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Кубракова, «асаблівую небяспеку ўяўляюць тыя, хто знаходзіцца ў вышуку за ўчыненне экстрэмісцкіх або тэрарыстычных злачынстваў, якія маюць дачыненне да незаконных узброеных фарміраванняў і міжнародных злачынных груп».

Падчас выступу Кубракоў адзначыў, што міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Расіі ўжо «адпрацавалі тактыку і методыку выяўлення і затрымання асобаў, якія знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку» і падкрэсліў, што «не павінна быць перашкодаў для выдварэння ў краіну грамадзянскай прыналежнасці тых, хто хаваўся і быў затрыманы на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы».

Цяпер у Міждзяржаўным інфармацыйным банку, сфармаваным на базе Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра МУС Расіі, знаходзіцца больш за 83,5 тысячы чалавек, аб’яўленых у вышук расійскім бокам, і каля 8 тысяч — беларускім, распавёў кіраўнік расійскага МУС Уладзімір Калакольцаў. Паводле яго, з пачатку 2022 года на тэрыторыі Расіі затрымалі каля 900 чалавек, якія хаваліся ад праваахоўных органаў Беларусі.

Кубракоў таксама распавёў, што каля 43% зніклых без звестак у розны час і па розных прычынах выехалі ў Расію. Паводле Калакольцава, за 2022 год устаноўлены лёс каля 350 зніклых без звестак грамадзян Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гватэмале 15‑гадовая дзяўчынка апрытомнела ў труне падчас уласнага пахавання6

Сырскі ўпершыню распавёў пра свой канфлікт з экс-міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым2

Сырскі патлумачыў, чаму адправіў войскі ў Курскую вобласць, а не абараняць Пакроўск1

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год3

Ціханоўская паказала свае матуліны будні104

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады24

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць