Грамадства66

Рассылка ад імя «Нашага дома» літоўскім дэпутатам была нечай спецаперацыяй

Як высветліла «Наша Ніва», рэсурс, з якога вялася рассылка, быў зарэгістраваны толькі 14 красавіка, а пераадрасацыя на арыгінальны рэсурс «Нашага дома» наладжаная ў дзень рассылкі — 17 красавіка.

Вольга Карач, стваральніца «Нашага дома». Фота Офіса Ціханоўскай

Сама рассылка ліста, адрасатамі якога былі пазначаны дэпутаты Сейма і нібыта падпісанага арганізацыяй «Наш дом», якую стварыла Вольга Карач, была ажыццёўленая напярэдадні разгляду ў літоўскім парламенце закона, на які наклаў вета прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. 

Сайт, з якога была зробленая рассылка (nashdom-by.online), «ляжыць» на ўкраінскім хостынгу Hostsila (Hostpro.ua) на ўкраінскім дата-цэнтры, а рэгістрацыйныя звесткі — фэйкавыя.

Несапраўдны сайт «Нашага дома» прывязаны да электроннай пошты [email protected], а ў якасці адраса адміністратара пазначаныя Злучаныя Штаты Амерыкі, штат Мічыган, пасёлак Білінгз.

Сапраўдны сайт «Нашага дома» (nash-dom.info) знаходзіцца на іншым хостынгу.

Таксама адметна, што ліст напісаны выключна па-руску, а «Наш дом» падчас рассылкі звычайна перакладае тэкст на іншыя мовы. У сваёй заяве «Наш дом» звяртае ўвагу на тое, што з дзяржаўнымі структурамі Літвы камунікацыю яны вядуць выключна на дзяржаўнай літоўскай мове.

Незразумела, хто менавіта даслаў гэтыя лісты дэпутатам, але ўкраінскі хостынг hostpro немагчыма аплаціць беларускай ці расійскай карткай наўпрост.

Цяжка сказаць, якая была мэта гэтай рассылкі — справакаваць дэпутатаў, настроіць літоўцаў супраць беларусаў або, наадварот, прыцягнуць увагу.

«Наш дом» і «Дапамога» адмаўляюць сваю датычнасць да рассылкі.

У сваім абвяржэнні «Наш дом» сцвярджае, што гэтая інфармацыя — фэйк, створаны «з мэтай дыскрэдытаваць «Наш дом» у вачах дэпутатаў літоўскага Сейма».

У лісце, датычнасць да якога аспрэчвае «Наш дом», змяшчалася патрабаванне выключыць беларусаў з літоўскага закона, які прадугледжвае абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі, а ў адваротным выпадку яго аўтар пагражаў масавымі пратэстамі.

Пасля вета, накладзенага прэзідэнтам Гітанасам Наўседам, літоўскі парламент паўторна разгледзеў змены ў законах аб абмежаванні грамадзян Расіі і Беларусі у правах на набыццё нерухомасці і атрыманне грамадзянства Літвы. 

У прынятым варыянце закона абмежаванні былі большыя для грамадзян Расіі і меншыя для грамадзян Беларусі — яны практычна ніяк не паўплываюць на тых беларусаў, якія пераехалі ў Літву, ратуючыся ад палітычных рэпрэсій.

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Прэзідэнт Наўседа наклаў на закон вета. Ён хацеў, каб абмежаванні былі аднолькавыя і для грамадзян Расіі, і для грамадзян Беларусі, бо абедзве гэтыя дзяржавы, на яго думку, нясуць роўную адказнасць за развязванне вайны ва Украіне. Сейм дадзенае вета пераадолеў.

Супраць гэтага закона выступалі цэнтры беларускай эміграцыі і Офіс Ціханоўскай. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Лол
    20.04.2023
    Дык а што было ў рассылцы ? А то не зразумела нічога.
  • Аллюнсия
    20.04.2023
    Игарка Макара нужно спросить :)
  • крокус
    20.04.2023
    Вячоркіна работа?

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць