Грамадства11

Перадаюць у суд справу «злодзея ў законе» Кушнярова, абвінавачанага ў арганізацыі заказнога забойства

Следчае ўпраўленне Упраўлення Следчага камітэта па Мінску завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Кушнярова, абвінавачанага ў арганізацыі заказнога забойства. Кушняроў вядомы як «крымінальны аўтарытэт» Саша Кушнер і адзін з ключавых удзельнікаў гомельскай «банды Марозава».

Аляксандр Кушняроў
Аляксандр Кушняроў

Раней паведамлялася, што Кушняроў (Кушнер) быў затрыманы летам 2022 года.

Цяпер крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, паведамілі ў Следчым камітэце. Там адзначылі, што ў ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаны з помсты ў жніўні-верасні 2021 года арганізаваў падрыхтоўку да здзяйснення «заказнога» забойства двух чалавек.

Са слоў следчых, Саша Кушнер, выкарыстоўваючы свой статус у крымінальным асяроддзі («злодзей у законе»), знайшоў выканаўцаў заказнога злачынства, за якое паабяцаў заплаціць 700 тысяч даляраў ЗША.

Частку грошай, зброю ён перадаў змоўшчыкам, паведаміўшы неабходную інфармацыю аб ахвярах, аднак давесці свой намер да канца фігурант не змог.

У рамках расследавання справы былі ўстаноўленыя яшчэ чатыры эпізоды яго злачыннай дзейнасці, звязаныя з незаконным абаротам зброі — канфіскавана 5 адзінак агнястрэльнай зброі і боепрыпасы да іх.

Дзеянні 56-гадовага, раней неаднаразова судзімага Аляксандра Кушнярова кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 13, п. 1, 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 (падрыхтоўка да забойства па найме, групай асоб, асобай, якая раней учыніла забойства), а таксама па ч. 3 арт. 295 (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка, перадача ў валоданне, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учыненыя паўторна) Крымінальнага кодэкса. Пракурор вызначыў яму меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

За ўчыненыя злачынствы Кушнярову пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Кушняроў — кілер гомельскай банды «марозаўцаў».

Сядзеў за крадзяжы ў 1984-1992 гадах. Пасля вызвалення далучыўся да банды «марозаўцаў». Праз некалькі гадоў зноў арыштаваны, у 1995-м яго прысудзілі да смяротнага пакарання за забойствы. Потым суд замяніў прысуд на 15 год турмы, а ў выніку Кушняроў па амністыі выйшаў яшчэ раней, у 2008-м, і пачаў сцвярджацца ў крымінальным свеце Беларусі. Апроч таго, сядзеў у 2011-м, 2012-2014 гадах.

Каментары1

  • Алесь
    21.04.2023
    Шкада мужыка! Безпрадзел клады!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць