Справу Соф'і Сапегі перадалі ў маскоўскі суд для экстрадыцыі дзяўчыны
Матэрыялы беларускага суда па прысудзе расіянцы Соф'і Сапезе накіраваны ў Прэсненскі суд Масквы для яе перадачы ў Расію. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС паведаміў міністр юстыцыі РФ Канстанцін Чуйчанка.

Паводле слоў Чуйчанкі, далей рашэнне суда па гэтым пытанні будзе накіравана ў кампетэнтны орган Беларусі для прыняцця канчатковага рашэння адносна перадачы асуджанай.
Згодна з расійскім КПК, рашэнне аб перадачы асуджанай асобы для адбывання пакарання ў дзяржаву яе грамадзянства прымаецца ў судовым парадку.
Соф'ю Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года ў мінскім аэрапорце разам з Раманам Пратасевічам. Яе прызналі вінаватай у адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» і прысудзілі шэсць гадоў пазбаўлення волі.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары
да 22 года думалася, што калі экстрадуюць яе ў расею, то мажліва там нават вызваляць.. а зараз невядома будзе як...
ну как-то так