Кіно11

Pixar здыме трэцюю частку «Карпарацыі монстраў»

Падрабязнасці пра сюжэт, дату выхаду і творчую каманду пакуль не раскрываюцца.

Анімацыйная студыя Pixar пачала распрацоўку трэцяй часткі франшызы «Карпарацыя монстраў». Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на галоўнага крэатыўнага дырэктара студыі Піта Доктэра.

Цяпер праект знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі. Падрабязнасці пра сюжэт, дату выхаду і творчую каманду пакуль не раскрываюцца.

Першая частка франшызы выйшла ў 2001 годзе і стала адным з самых паспяховых мультфільмаў студыі.

На той момант яна сабрала ў пракаце больш за $528 млн. Прыквел «Універсітэт монстраў», які расказваў пра студэнцкія гады галоўных герояў Салі і Майка, выйшаў у 2013 годзе. У 2021 годзе запусцілі серыял «Монстры за працай», які меў два сезоны.

Распрацоўку новай часткі звязваюць са змяненнем стратэгіі Pixar. Студыя разам з медыяхолдынгам The Walt Disney Company хоча актыўней развіваць папулярныя анімацыйныя франшызы.

На гэтым фоне Pixar ужо працуе над пятай часткай фільма «Гісторыя цацак», якую абяцаюць паказаць летам 2026 года, і трэцяй часткай «Суперсямейкі».

Каментары1

  • Крынж
    07.03.2026
    Мульцік будзе пра адміністрацыю Дональда Трама?
    Прапаную наступную "супер сямейку" прысвяціць або лукашэнке або хамінэі або кімаў.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць