Усяго патроху11

Мэблю з культавай кавярні «У Дзеда» набылі для музея-сядзібы «Стары Менск»

Уладальнік музея-сядзібы «Стары Менск» Глеб Лабадзенка расказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як рэчы з аднаго вядомага месца набываюць другое жыццё ў іншым.

«Многія менчукі бывалі ў кавярні «У Дзеда», якая спачатку месцілася ў касах стадыёна «Дынама», а пасля ў арцы таго дома, дзе была кавярня «Мядуха», — нагадвае Лабадзенка. — Каларытны змрочны гаспадар варыў там каву па-бедуінску на пяску. З дэсертаў быў толькі мядовік».

Але вечным нічога не бывае.

«Днямі я заўважыў на Куфры, што прадаецца мэбля з гэтай кавярні. Той, хто бываў там, адразу пазнае гэтыя зялёныя столікі, на якія Дзед забараняў ставіць ноўтбукі і нават класці тэлефоны. Вырашыў набыць, бо кошт прымальны, а я якраз шукаў нешта такое. Ну, і столікі з гісторыяй», — расказвае Глеб.

«Выявілася, што Дзед (Аляксандр Бажко) год таму памёр. Сын спрабаваў займацца кавярняй далей, але праз пару месяцаў яму не працягнулі арэнду. Мэбля і ўсё начынне ляжала ў гаражы, цяпер вось вырашылі прадаць.

Калі што, там яшчэ шмат чаго ёсць — лавы, зэдлікі, барныя крэслы… А наведвальнікі «Старога Менска» будуць цяпер піць каву за столікамі з гісторыяй», — падсумоўвае вядомы журналіст і культурнік.

Каментары1

  • я
    27.04.2023
      дык мо пара называць лабадзенку "бізнэсоўцам"?

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Грамадстваабноўлена

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговае выпрабаванне ядзернай міжкантынентальнай ракеты «Сармат» скончылася правалам7

Мінчук знайшоў хітры спосаб зарабляць на арэндных самакатах1

Трое дзяцей памерлі ў Расіі, паеўшы пельмені6

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі37

Першыя замаразкі, дажджы і туманы. Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень верасня

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага19

Культавы філосаф Валянцін Акудовіч выдаў смелую кнігу16

Таксіст у Мінску наехаў на двух пешаходаў

Пападае не толькі ў кроў, а і ў яечкі. Упакоўка з перапрацаванай паперы можа быць больш небяспечнай за пластыкавую2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Грамадстваабноўлена

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Галоўнае
Усе навіны →