Свет44

На патанулую ля Сіцыліі суперяхту «брытанскага Біла Гейтса» могуць паляваць сусветныя спецслужбы

Як даведалася агенцтва CNN, затанулы разам з суперяхтай Bayesian брытанскі мільярдэр Майкл Лінч захоўваў у сейфах карабля «вельмі адчувальную сакрэтную інфармацыю», за якую могуць пачаць змагацца спецслужбы Захаду, Расіі і Кітая. Пра што гэтая інфармацыя, распавялі крыніцы агенцтва.

Парусная суперяхта Bayesian даўжынёй 56 метраў і коштам 40 мільёнаў даляраў належала брытанскаму мільярдэру Майклу Лінчу і ўлетку патанула ля берагоў Сіцыліі разам з самім мільярдэрам. Фота: Perini Navi

Зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі суперяхта Bayesian коштам 40 мільёнаў даляраў затанула каля берагоў Сіцыліі падчас урагану 19 жніўня. На яхце ў ліку іншых знаходзіліся яе ўладальнік, мільярдэр Майкл Лінч, якога называлі «брытанскім Білам Гейтсам», і ягоная 18-гадовая дачка Ханна. Целы абодвух былі знойдзеныя дайверамі на патанулым караблі. 

У гэтай гісторыі, як даведалася агенцтва CNN, ёсць адна важная дэталь. Крыніцы агенцтва заявілі, што «на яхце ў воданепранікальных сейфах ляжаць два суперзашыфраваныя жорсткія дыскі, якія захоўваюць строга сакрэтную інфармацыю, уключаючы паролі і іншыя канфідэнцыйныя даныя, датычную спецслужбаў шэрагу краін Захаду». 

Гэтымі данымі могуць істотна зацікавіцца іншыя замежныя спецслужбы, асабліва кітайскія і расійскія, адзначыў на ўмовах ананімнасці чыноўнік адной з заходніх краін.

Як такія даныя трапілі на яхту брытанскага мільярдэра Лінча? Крыніцы CNN тлумачаць, што бізнэсмен быў даўно звязаны з брытанскімі, амерыканскімі і іншымі разведвальнымі службамі праз свае розныя фірмы, адной з якіх з'яўляецца заснаваная Лінчам кампанія па кібербяспецы Darktrace, аднаго з самых паспяховых распрацоўшчыкаў сістэм антыхакерскай абароны і штучнага інтэлекту ў свеце. У склад савета дырэктараў кампаніі, сярод іншых, уваходзяць былыя кіраўнікі і экс-супрацоўнікі некаторых заходніх спецслужбаў.

Першапачаткова італьянскія праваахоўныя органы асцерагаліся, што злодзеі могуць паспрабаваць дабрацца да абломкаў яхты, каб знайсці дарагія ўпрыгажэнні і іншыя каштоўныя прадметы, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на борце. Аднак цяпер паліцыянты занепакоеныя тым, што да абломкаў паспрабуюць дабрацца супрацоўнікі незаходніх выведак, таму сур'ёзна ўзмацнілі ахову патанулай яхты як над, так і пад вадой.

Каментары4

  • Душы Бэсэсэраўскіх Гасьцікаў
    22.09.2024
    Спадару Жвіру, нас, як прапёрлі з Курскае АЭС, надта ўжо муляла вяртацца на родны ГомТрактМаш ў ліцейны цэх. Так дэмпінгнулі навігатараў, спадар Міхась Лінч, дарма, што за 300% ўдушыцца, разьвітаў дасьведчаную каманду, нас прыняў.
    Ну і далей атрымаўся плян перамогі і павышэньне гектараў надояў алімпійскіх мэдалёў.
    Дзякаваць Богу, ня ў Сене, але ў чыстай вадзе патанулі
  • Жвір
    23.09.2024
    Спадарчык, піцьцё whiskey таксама патрабуе пэўнага ўменьня, а навігацыя ў неспрыяльных умовах надвор'я дык і тым больш. Як мінімум, каб Navtex messages чытаць не ленавацца, хаця б ужо гэта, яно шмат не патрабуе... Таму й цьвержу, што гэта неверагодна, каб шторм патапіў тую яхту ды без дапамогі зацікаўленых бакоў.
  • Не веру
    23.09.2024
    Мутная гісторыя. Амаль усе выжылі, апроч мільярдэра і яго дачкі. Я б хутчэй паверыў, каб мільярдэр загінуў адным з апошніх. І зараз яшчэ гэтыя казкі венскага лесу пра нейкія зашыфраваныя дыскі ў сэйфе...

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць