22 верасня гамяльчук купаўся ў возеры Фядзюнінскае.
За 30 метраў ад берага ён заблытаўся ў ціне і не мог самастойна выбрацца. Знаходзячыся па шыю ў вадзе, мужчына стаў клікаць на дапамогу. Мінакі выклікалі МНС.
Гамяльчаніна выцягнулі на бераг і перадалі медыкам. Пасля агляду яго шпіталізавалі.
Каментары