Вайна33

Завершаная ратавальная аперацыя ва Умані: 23 чалавекі загінулі, сярод іх 6 дзяцей

Пошукава-ратавальная аперацыя на месцы ўдару Расіі па шматпавярховіку ва ўкраінскім горадзе Умань Чаркаскай вобласці завершаная. У выніку атакі, якая адбылася 28 красавіка, загінулі 23 чалавекі. Сярод іх 6 дзяцей, параненыя 9 чалавек, паведаміў кіраўнік МУС Ігар Кліменка.

Наступствы расійскай атакі ва Умані. Ракета трапіла ў жылы дом. Фота: МУС Украіны

З 23 загінулых 22 целы дасталі з-пад завалаў, яшчэ адзін чалавек памёр у бальніцы. Сярод загінулых — шасцёра дзяцей: трое хлопчыкаў (паўтара, 16 і 17 гадоў) і тры дзяўчынкі (8, 11 і 14 гадоў).

Усе загінулыя на гэты момант апазнаныя. Працаваў спецыяльны штаб, дзе сваякі маглі здаць біялагічныя ўзоры для ДНК-параўнання.

Выратаваныя з-пад завалаў 17 чалавек.

Яшчэ дзве жанчыны лічацца зніклымі без вестак.

«Усе службы спрацавалі зладжана і эфектыўна. Дзякуй ратавальнікам, паліцэйскім, работнікам камунальных службаў, дзясяткам уманчан, якія далучыліся да разбору абрушанага дома. Работа ішла вельмі хутка, усе спяшаліся. Да апошняга спадзяваліся знайсці пад заваламі жывых людзей», — адзначыў міністр.

Каментары3

  • 100%
    29.04.2023
    Кляты "руSSкий мир"....
  • Ёсік
    29.04.2023
    А кажуць, што Бог ёсць.
  • Кацярына
    30.04.2023
    Ёсік, Бог ёсць. І д'ябал таксама. За апошняга часам людзі самі галасуюць.

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць