Грамадства1010

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам

Яго пакінулі на свабодзе, але пры гэтым ні завесці тэлефонны нумар, ні карыстацца банкаўскай карткай ён не можа.

Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года Анатоль Вайцяхоўскі з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную.

У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя. У 2023 годзе яго затрымаў ГУБАЗіК — за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола», жыў у Беластоку.

У пачатку 2026 года Вайцяхоўскі праз камісію па вяртанні вярнуўся ў Беларусь.

Нягледзячы на тое, што ён зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ, яго судзілі па чатырох палітычных крыміналках:

  • ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцый», 
  • ч. 2 арт. 367 КК — «паклёп на Лукашэнку»,
  • ч. 2 арт. 368 КК — «абраза Лукашэнкі»,
  • ч. 1 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах, — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму далі хатнюю хімію.

Каментары10

  • Лепей ня будзе
    24.07.2026
    У ягонай сітуацыі гэта значна лепш, чым падохнуць у нейкім хостэле без аніякай дапамогі, як ягоны кінуты сябра, якога падставілі з фільмам Чужое неба.
  • off
    24.07.2026
    Заслужыў гэта толькі тым, што даверыўся лукашыстам
  • Цикава
    24.07.2026
    При советах жить, торговать свой крест сколько нас таких уходило в лес. А вяртаюца тыя хто думау што на двух стулах уседеш. А як жа абрэз и идэя

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць