Грамадства

Арцыбіскуп Гуджэроці стане спецпасланнікам Папы ў Будславе

Пра рашэнне Папы Францішка прызначыць сваім спецыяльным пасланнікам (легатам) на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці піша catholic.by.

67-гадовы арцыбіскуп Гуджэроці вядомы беларускім вернікам: з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. У той час ён неаднаразова браў удзел у Будслаўскім фэсце, які ў 2018 годзе быў унесены ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Цяпер, амаль праз сем гадоў, іерарх, які з лістапада мінулага года ўзначальвае Дыкастэрыю па справах усходніх цэркваў, зноў наведае Будслаў.

Гэтым разам ужо ў якасці легата, або спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Менавіта пасля візіту Клаўдыа Гуджэроці ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Францыска ў 2020 годзе Лукашэнка прымаў рашэнне пусціць мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў краіну. Таксама ў снежні 2020 года Гуджэроці сустракаўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ1

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ1

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць