Двух віцяблян затрымалі за спробу сарваць 9 мая чырвона-зялёны сцяг з будынка
Пра тое, што двух віцяблян затрымалі за «здзек з дзяржаўнага сцяга» ўвечары 9 мая, паведаміла УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае
Сцяг вісеў на будынку аднаго з гандлёвых цэнтраў.
Паводле сілавікоў, мужчыны, што спрабавалі яго сарваць, былі ў стане алкагольнага ап'янення. «Яны крычалі, спрабавалі сагнуць флагшток, а таксама танцавалі каля яго».
Як сцвярджае прэс-служба УУС, раней 38-гадовы і 33-гадовы віцябляне былі судзімыя за незаконны абарот наркотыкаў. Супраць іх завялі крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары