Свет1616

«І тут я выйшаў з сябе». На блаславенне Папы Францішка прынеслі сабаку

Папа Рымскі Францішак заклікаў італьянцаў нараджаць больш дзяцей і не замяняць іх свойскімі жывёламі. Нізкая нараджальнасць стала адной з найбольш сур'ёзных праблем Італіі, і ўлады асцерагаюцца, што яна можа прывесці да рэзкага падзення эканомікі.

Папа Францішак. Фота: AP

У пятніцу пантыфік узяў удзел у канферэнцыі, прысвечанай дэмаграфічнаму крызісу ў Італіі, і распавёў пра тое, як адна з верніц адчыніла сумку і папрасіла яго «блаславіць яе малога». Аднак у сумцы было не дзіця, а невялікі сабака, піша Бі-бі-сі.

«Тут я выйшаў з сябе і зрабіў ёй вымову. Сказаў, што цяпер мноства дзяцей галадае. Навошта ж вы мне прыносіце сабаку?» — заявіў Францішак, сарваўшы пры гэтым апладысменты аўдыторыі.

У Італіі — адзін з самых нізкіх паказчыкаў нараджальнасці ў Еўропе. Летась у краіне нарадзілася менш за 400 тыс. дзяцей, што складае гістарычны мінімум. Пры гэтым агульнае насельніцтва Італіі да пачатку 2022 года скарацілася на 250 тысяч чалавек (сваю ролю пры гэтым адыграла не толькі падзенне нараджальнасці, але і пандэмія каранавіруса).

Па словах Папы, у Італіі для стварэння новай сям'і патрэбныя «тытанічныя намаганні», і дазволіць сабе гэта могуць толькі багатыя людзі.

У сваім выступе пантыфік сказаў, што падзенне нараджальнасці кажа пра тое, што маладыя людзі губляюць веру ў будучыню і пакутуюць ад нявызначанасці. «Сапраўднымі праблемамі сталі пошук стабільнай працы, вельмі высокі кошт арэнды жылля і недастатковыя заробкі», — заявіў Францішак.

Чаму падае нараджальнасць

Эксперты згаджаюцца, што адной з прычын падзення нараджальнасці ў Італіі застаюцца цяжкасці з пошукам працы для моладзі.

Акрамя таго, жыхары краіны часта скардзяцца на мясцовую сістэму догляду дзяцей: па даных дабрачыннай арганізацыі Save The Children, шэсць з дзесяці італьянскіх маці не могуць адправіць сваіх дзяцей у дзіцячыя сады.

Многіх цяжарных жанчын у Італіі вымушаюць сыходзіць з працы, а некаторых звальняюць пасля таго, як яны пачынаюць чакаць дзіця.

Нараджальнасць падае ў многіх краінах свету, уключаючы Японію, Паўднёвую Карэю, Партугалію і Пуэрта-Рыка. Аднак для Італіі пагроза скарачэння насельніцтва асабліва сур'ёзная.

Гэта трэцяя па памеры эканомікі краіна еўразоны, і да 2050 года колькасць яе жыхароў можа зменшыцца на 25% (па даных на канец 2022 года насельніцтва Італіі складала каля 59 млн чалавек). Пры гэтым жыхары краіны хутка старэюць. За апошнія 20 гадоў колькасць італьянцаў, узрост якіх перавысіў 100 гадоў, вырасла ўтрая.

Італію часта называюць «краінай пустых калысак», у красавіку ўладальнік кампаній Twitter, Tesla і SpaceX Ілан Маск напісаў у сваім твітары: «Італія знікае!»

Эксперты і ўлады папярэджваюць, што падзенне колькасці насельніцтва можа прывесці да беднасці.

Міністр эканомікі Італіі Джанкарла Джыаргеці заявіў, што да 2042 года скарачэнне нараджальнасці ў краіне прывядзе да зніжэння ВУП на 18%.

Каментары16

  • Цьвік
    13.05.2023
    Нараджальнасьць падае таму, што лева-лібэралы і масоны ўжо доўгі час разбураюць культ сям'і, адзін з фундамэнтаў хрысьціянскай цывілізацыі. А прычыны, якія называюць так званыя "экспэрты" проста сьмешныя...
  • Казік
    13.05.2023
    У мінулыя стагоддзі не было дзіцячых садкоў і наогул ніякіх сацыяльных гарантый, забеспячэння. У жанчын наогул не было працы акрамя хатняй. Але нейкім чынам жылі, і развіваліся.
    Сапраўдныя прычыны глыбей, чым пералічана ў артыкуле
  • відьма
    13.05.2023
    папа живет в Средневековье. в феодальном строе. сейчас капитализм, который прошел уже свою высшую стадию и который привел с одной стороны к техническому прогрессу, а с другой стороны к сверх потреблению
    человеческий труд заменяется все больше машинами, роботами. столько людей не надо. экологии уже *опа. а если плодиться, как раньше, то...

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта13

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю8

Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?5

Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу3

19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка31

Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей3

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца1

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна2

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта13

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць