Грамадства1212

«Які ў іх страх перад народам!» Улады не пускалі людзей на развітанне з Вольгай Завадскай

Улады зрабілі ўсё, каб не дапусціць сёння людзей на развітанне з Вольгай Завадскай. Пра тое, у якой атмасферы яно праходзіла, паведаміў тэлеканал «Белсат».

Фота: belsat.eu

На жалобную цырымонію сваякі нябожчыцы прыехалі разам. Супрацоўнікі крэматорыя адразу запрасілі іх у залу і зачынілі за імі дзверы. Гэта адбылося крыху раней за прызначаны час. Праз некалькі хвілін ім паведамілі, што ніхто больш не прыйшоў, і пачалі цырымонію развітання.

Тым часам у фае крэматорыя прыходзілі людзі з кветкамі. Да іх адразу падыходзілі па двое мужчын у цывільным і запытвалі прозвішча нябожчыка, з якім тыя прыйшлі развітацца. Як толькі чулі прозвішча Вольгі Завадскай, то адразу казалі, што «такой тут няма». Яны раілі прайсці на Паўночныя могілкі, бо нібыта развітанне павінна адбыцца там. Але на могілках ахоўнікі паведамілі людзям, што ніякіх пахаванняў не было і ў гэты дзень не плануецца.

Некаторыя вярталіся зноў у крэматорый, казалі, што маюць дакладную інфармацыю аб тым, што развітанне з Вольгай Завадскай павінна адбыцца тут і ў гэты час. Гэтыя мужчыны ў цывільным запэўнівалі іх у тым, што гэта нейкая памылка, пакуль з жалобнай залы не выйшлі сваякі Вольгі Завадскай.

«Які ў іх страх перад народам! Няўжо яны не ведаюць, што няма каму ўжо выйсці? Палова краіны з’ехала і яшчэ колькі народу ў турмах. А яны думалі, што тут сотні машын з флагамі паедуць і тысячы людзей прыйдуць.

Няўжо нельга было даць людзям па-чалавечы развітацца? Навошта было так падманваць людзей?» — расказала адна з жанчын, якая прадставілася Аленай.

Вольга Завадская, маці журналіста Дзмітрыя Завадскага, памерла ўчора пасля цяжкой працяглай хваробы.

Дзмітрый Завадскі, які калісьці быў асабістым тэлеаператарам Лукашэнкі, але пасля сышоў, знік 7 ліпеня 2000 года. Цела яго так і не знайшлі. 

Каментары12

  • Трагедыя 94'
    26.05.2023
    Жах, усё скончыцца вялiкай крывёй.
  • Мірэк
    26.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    27.05.2023
    Нават на паніхідзе па Станіславу Шушкевічу гэтак ганебна не было, хоць катафалк з ягоным целам пад канвоем легкавіку ДАІ і буса з ціхарамі імкліва з'ехаў ад касцёла на пл.Свабоды, каб немагчыма было б стварыць працэсію з легкавікоў. Але ці варта чакаць нешта іншага ад рэжыму, які знішчае пахаванні ваяроў АК, якія загінулі ў баях супраць нацыстаў, або апаганьвае мемарыял на месцы масавых растрэлах беларусаў саветамі ў Курапатах?!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць