Грамадства55

Шматпакутны парк Чавеса ў Мінску канчаткова рэканструююць. Вось як ён зменіцца

Там з'явяцца венесуэльскія матывы — як мінімум у брукаванні пляцоўкі для масавых мерапрыемстваў.

Фота: Мінбуд

У сталічным парку Уга Чавеса ідзе рэканструкцыя — ужо трэцяя чарга. Ён зайграе новымі фарбамі. Прычым як у прамым, так і пераносным сэнсе, піша Tochka.by.

Трэцяя чарга рэканструкцыі парку па аб'ёмах самая маштабная, як расказаў прараб філіяла ПМК-1 ААТ «Будтрэст №35» Артур Ваяводскі. У парадак прыводзяць велізарную тэрыторыю ў межах вуліц Нёманская, Лідская, Калеснікава і Казіміраўская.

«Цяпер актыўна працуем над пракладкай інжынерных сетак, абуладкаваннем дарог, заездаў і гасцявых парковак, фарміраваннем адхонаў. Ужо гатовы цокаль адміністрацыйна-бытавога корпуса, дзе будзе таксама зона грамадскіх прыбіральняў, залітая бетонная аснова пад дзве гасцявыя паркоўкі з боку Лідскай і Нёманскай на 84 і 32 машынамесцы. У зоне культурна-масавых мерапрыемстваў прыступілі да брукавання тратуарных дарожак», — расказаў Ваяводскі.

Як зменіцца парк

Гэтых самых дарожак у парку стане значна больш. Пліткі расходуецца неймаверная колькасць — усяго 13 відаў! Абяцаюць разнастайныя кампазіцыйныя і каляровыя рашэнні. Характэрна, што малюнак брукавання пляцовак для масавых мерапрыемстваў будзе выкананы па матывах арнаментаў Венесуэлы.

Фота: Мінбуд

Яшчэ некалькі важных лічбаў: у парку паставяць таксама 24 км бардзюраў, пакладуць 13 тысяч «квадратаў» спартыўнага пакрыцця.

Абяцаюць, што гэтая тэрыторыя будзе патанаць у зеляніне. На плоскіх паверхнях і адхонах пакладуць 55 тысяч квадратных метраў газона. Таксама высадзяць 736 дрэў і больш за 3 тысячы дэкаратыўных кустоў.

Фота: Мінбуд

Ландшафтны дызайн наогул прадуманы да дробязяў. Улічылі перапады вышынь і стромкія схілы — будуць створаныя сістэмы падпорных сценак і каскады пад'ёмаў з прамежкавымі краявіднымі пляцоўкамі, якія абсталююць пергаламі і лаўкамі.

Забавы ў парку

Пасля рэканструкцыі там з'явяцца дзве горкі для катання на цюбінгах, веладарожка, сцежка здароўя, пляцоўкі для скейтбардыстаў, заняткаў спортам і паркурам. Будзе месца як для масавых мерапрыемстваў, так і для ціхага адпачынку.

Фота: Мінбуд

Для дзяцей арганізуюць дзіцячы гульнявы гарадок «Казачнае каралеўства». Абяцаюць нават «Кола агляду», але яно, калі і з'явіцца, то крыху пазней.

Каментары5

  • таварышам у красна-зялёных трусялях уваход бясплатны
    07.06.2023
    карочэ - будзе дзе пабухать
  • Недарэчна
    07.06.2023
    Якое месца займае Чавес у гісторыі ці жыцьці Беларусі? Няма.
  • Ганьба
    07.06.2023
    Вось бачыце, беглыя, з якога цуда вы ўцяклі! Нябось лакаткі зараз пакусваеце! :)

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць