Спорт55

Лігу чэмпіёнаў выйграе каманда, у якой ёсць харват

Правіла дзейнічае 10 сезонаў запар.

Лука Модрыч пяць разоў браў з «Рэалам» галоўны клубны футбольны трафей у Еўропе. Фота: Andre Penner / AP

Сёння ў Стамбуле пройдзе фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Згуляюць «Манчэстэр Сіці» і міланскі «Інтэр». Італьянскі клуб тройчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў (Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў) — у 1964, 1965 і 2010 гадах. «МанСіці» ні разу не браў гэтага еўрапейскага трафея, толькі ў 2021 годзе дайшоў да фіналу, дзе прайграў «Чэлсі».

Вядомы факт: апошнія 10 сезонаў запар галоўны клубны трафей бярэ каманда, у якой ёсць харват:

2013-ы — Марыа Манджукіч («Баварыя»),
2014-ы — Лука Модрыч («Рэал»),
2015-ы — Іван Ракіціч («Барселона»),
2016-ы — Лука Модрыч і Матэа Ковачыч («Рэал»),
2017-ы — Лука Модрыч і Матэа Ковачыч («Рэал»),
2018-ы — Лука Модрыч і Матэа Ковачыч («Рэал»),
2019-ы — Дэян Лоўрэн («Ліверпуль»),
2020-ы — Іван Перышыч («Баварыя»),
2021-ы — Матэа Ковачыч («Чэлсі»),
2022-і — Лука Модрыч («Рэал»).

У васьмі фіналах з дзесяці ў каманды, якая прайграла, не было харватаў у складзе — вынік быў прадвызначаны. У матчы 2017 года ў «Ювентуса» быў Манджукіч, у 2018-м у «Ліверпуля» — Лоўрэн, але ў «Рэала» было ў складзе два харваты.

А што зараз?

За «Інтэр» гуляе Марцэла Брозавіч. З «МанСіці» складаней. Цяпер у складзе каманды харватаў няма.

Але ўчора з'явілася інфармацыя, што клуб купляе ў «Чэлсі» таго самага Матэа Ковачыча, які будзе выступаць за «Сіці» з наступнага года.

Таму, як быць? Лічыць, што ў англійскай камандзе ёсць харват ці не?

Хто пераможа?

Пабачым вечарам. Пачатак гульні ў 22:00.

Каментары5

  • Жвір
    10.06.2023
    Ёсьць яшчэ адно правіла, 100% працуе, каманда, за якую заўзею я, заўжды прайграе. Фіярэнціна й Рома ўжо прайгралі, ім не патрафіла зламаць гэтае правіла. А ў цяперашнім супроцьстаяньні я заўзею за Інтэр...:(
  • Вось жа
    10.06.2023
    Жвір, і за Арыны таксама заўзеў))
  • Жвір
    10.06.2023
    Вось жа, там хейтэры падмітусіліся...

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?16

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіліся паслугі целаахоўнікаў. Колькі каштуе гадзіна?2

«Праз 9 месяцаў узніклі пытанні». Паход у абменнік для 80-гадовага мужчыны скончыўся вялікімі непрыемнасцямі1

Міністр абароны Літвы: У НАТА ёсць 3-4 гады, каб падрыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе11

«Нам не патрэбныя пасярэднікі, нам патрэбныя саюзнікі». Украінскі дыпламат рэзка выказаўся аб выніках Мюнхенскай канферэнцыі3

Пазняк пра 1990-я: «Ніхто не зрабіў большай шкоды для нацыянальных інтарэсаў Беларусі, чым гэта істота». Пра каго ён?110

Літоўская фірма магла таемна сачыць за амерыканскімі вайскоўцамі ў Еўропе і прадаваць іх даныя трэцім асобам6

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі7

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя2

«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?16

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць