Меркаванні99

«Вы сапраўды гатовыя аддаць наробак сваёй эміграцыі іншым народам?» Філосаф Павел Баркоўскі — пра беларусаў на радзіме і беларусаў за мяжой

Хіба каму кепска з таго, што ў беларусаў за мяжой ёсць міжнародны голас і прадстаўніцтва іншае, чым лукашэнкаўскі МЗС або ягоны пасланнік у ААН? Такое пытанне задае ў фэйсбуку філосаф Павел Баркоўскі, узіраючыся ва ўсё часцейшыя спрэчкі не толькі паміж беларусамі на эміграцыі, але таксама паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся.

Павел Баркоўскі. Фота: abdziralovic.com

Відаць, час такі наспеў. Тым, хто за мяжой, сварыцца, а тым, хто застаўся дома, падціскаць вусны і грэбліва моршчыцца са словамі «надакучылі ўжо вашы эмігранцкія скандалы, у нас тут сваё жыццё».

Пра тое, чаму людзі на эміграцыі сварацца, здаецца, збольшага зразумела. Як правіла, асноўныя прычыны дзве.

Першая — адсутнасць усялякіх мэт (бо каб тая мэта была, то не сварыліся б, а наадварот — аб’ядноўваліся) ды завышаны крытычны пафас, які прагне ў іншых бачыць вінаватых ва ўсіх бедах і няшчасцях гаротнага беларускага народа, здраднікаў, агентаў, грантасмокаў, ёлупняў ці крывадушных.

Гэта сітуацыя вядомая, яна ніколі не завяршаецца і можа толькі быць больш глухой ці больш гучнай у залежнасці ад інтэнсіўнасці парадку дня.

Другая — страта стратэгічнай мэты і дурная барацьба за рэсурс, уплыў, амбіцыю і т. п., што нібыта мусіць прынесці нейкую тактычную карысць.

Гэта звычайна пазнака разгубленасці, калі ніякіх змястоўных планаў на будучыню няма.

Агулам пазіраць і на першае, і на другое бывае дзіўна, калі спраў і задач перад табой такі вагон, што галавы ўзняць не можаш, дарма што ў той фэйсбук пісаць ці нават стужку гартаць.

Тыя, хто збольшага працуе над канкрэтнымі справамі, у тых сварках, дзякуй богу, не ўдзельнічаюць і сваю стратэгію маюць — і тое ўжо добра.

Цікавей, канешне, глядзець на рэакцыі часткі «пазастаўшыхся». Гэта часам нават не стакгольмскі сіндром, гэта складаней.

«Нам не патрэбныя палітыкі, якія цяпер нічога не могуць змяніць у Беларусі!» — кажуць яны. Камон, вам патрэбныя Лукашэнка ці Пуцін? Бо толькі яны цяпер штосьці могуць рабіць на гэтай тэрыторыі. Ці вы пра тое, што ведаеце нейкі іншы шлях здабыцця перамен у фашысцкай дыктатуры, апроч ваеннага? Можа, вы гатовыя да народнага паўстання? Ці прыблізна на тым жа ўзроўні гатовыя, як былі гатовыя да агульнай забастоўкі?

Толькі не кажыце пра выбары 2024 года і новую генерацыю палітыкаў. Бо часы мяняюцца, а ў адну раку ўсё гэтак жа сама двойчы не зойдзеш: Піначэт таксама пачынаў мяккім аўтакратам, а завяршаў сезон масавымі палітычнымі забойствамі. Але, можа, вы спадзяецеся, што калі Палкоўнік здохне ці новы Саюз раптам разваліцца, у вас будуць лепшыя шанцы стварыць новую краіну проста з таго факта, што вы пакуль нікуды не з’ехалі? 

Хіба каму кепска з таго, што ў беларусаў за мяжой ёсць міжнародны голас і прадстаўніцтва іншае, чым лукашэнкаўскі МЗС або ягоны пасланнік у ААН? Бо гэта тыя ж палітыкі.

А, гэта ніяк не ўплывае на сітуацыю ў краіне. Ок, даруйце. Разумею, што пытанне будучых рэпарацый занадта абстрактнае. І тое, што ў грамадзян, якія выехалі за межы, ёсць структура, якая дапамагае ім з візамі, банкаўскімі рахункамі (каб адкрывалі, а не толькі адбіралі), дзейнасцю арганізацый і праблемамі дыяспар — таксама, пэўна, кепска, бо стратэгічных праблем не вырашае і краіну проста цяпер не вызваляе.

Нават цікава, наколькі беларусы гістарычна жывуць адным днём і схільныя тады забываць сваё. Любыя хвалі эміграцыі, сваіх землякоў, якія былі перададзеныя за саветамі суседзям разам з тэрыторыямі, створаныя за мяжой творы ці праекты.

Польская эміграцыя вярнулася дамоў з разуменнем дзяржавы і культуры, эмігранты з краін Балтыі таксама вярнуліся з візіяй дзяржавы, універсітэтамі і рэформамі. Аргенцінская эміграцыя вярнулася з рэформамі і абнаўленнем палітычнай культуры.

А што, беларусам унутры наробак сваёй эміграцыі дык зусім некарысны? Інфраструктурныя праекты, новыя закладзеныя інстытуцыі, кадравыя рэзервы?

Дый годзе пустых пытанняў. Добра, павыехаўшыя палітыкі, якія проста цяпер нічога змяніць не могуць, не даспадобы. Дык, можа, тады каліноўцы і сілавы сцэнар? «Але колькі тых каліноўцаў, мы іх, канешне, чакаем, а яны ўсё не ідуць!» Яно і зразумела. Калі толькі чакаць, але не далучацца і не данаціць, то чакаць можна доўга.

Выжываць у канцлагеры ці гета — крок, безумоўна, мужны, але ён сітуацыю гэтаксама дакладна не зменіць, проста робіць вас закладнікамі чужых дзеянняў.

Тых жа Лукашэнкі ці Пуціна, якім ужо няма чаго губляць, бо ўсе стаўкі даўно зробленыя. А хутка яшчэ ядзерку ў краіну падцягнуць. Жыць стане весялей. Стратэгічна для Еўропы ці ЗША гэта мала што зменіць, але для беларусаў гэта можа скончыцца рэальным новым Чарнобылем, бо градус неадэкватнасці толькі расце. Хапіла розуму ўзарваць дамбу, можа хапіць запалу «пабамбіць і Варонеж». Спадзявацца на Захад тут не выпадае, яны хіба сваю ядзерку могуць у Польшчу падагнаць. Ці будзе ад таго лягчэй беларусам — пытанне рытарычнае.

«Але хаця б праблему палітвязняў вырашылі палітыкі вашы!» Вось цікава: як?

Палякі цэлы пагранпераход закрылі, простым тэкстам агучыўшы цану зняволення Пачобута, не самага галоўнага, дарэчы, закладніка рэжыму. Страшна падумаць, што павінны зрабіць апазіцыйныя палітыкі і на каго націснуць, каб дасягнуць чагосьці большага за палякаў. Ну, можа, толькі свой Масад арганізаваць, каб выкрадаць пасланнікаў ці сваякоў Палкоўніка за мяжой і мяняць потым на закладнікаў. Такі сабе беларускі Хамас атрымаем, з базай недзе якраз у Палесціне (бо еўрапейцы падобнае наўрад ці адобраць), але ці вырашыць тое стратэгічна праблему з палітвязнямі? Тады зноў спадзеў або на сілавы сцэнарый, або на чарговы чорны лебедзь. Дакладна палітыкі за мяжой потым не спатрэбяцца?

Я добра разумею, як можна і трэба выжываць на радзіме, як ладзіць падпольныя канцэрты ці хадзіць на канцэрты Газманава, казаць, што колькі б прадпрымальнікаў ні з’язджала, на Зыбіцкай заўжды знойдзецца новы модны рэстаран. Як гэта можна рабіць — разумею, а як гэтым можна ганарыцца — не вельмі. Проста згублены час.

Вам нецікавае ўсё эмігранцкае? То-бок большая частка сучаснай беларускай культуры, што была выціснутая за мяжу, сотні паэтаў, музыкаў, мастакоў і артыстаў? Кліпы і кнігі, спектаклі і фестывалі? Тысячы грамадзянскіх актывістаў, тысячы прадпрымальнікаў? Вы сапраўды гэта ўсё гатовы аддаць іншым народам? Добра, што ладная частка з іх, тым не менш, не складае рукі і знаходзіць сябе ў новых абставінах, стварае свае планы і стратэгіі, намагаецца наблізіць сваё вяртанне ў Беларусь. 

Самае згубнае ў нашай сітуацыі — паддавацца адчаю ці пачынаць абвінавачваць адно аднаго. Якраз гэтага дамагаюцца службы дыктатара. Захоўваць стасункі, узмацняць адно аднаго, каардынаваць свае планы і назапашваць рэсурс на час перамен — такі цяпер шлях.

А вось чаго можна і варта рабіць, дык гэта патрабаваць больш канкрэтыкі і выканання задуманых планаў. Менш засяроджвацца на дробным і думаць пра глабальнае, менш наракаць, чаго няма, а больш спажываць таго, што робіцца карыснага. А яго вельмі шмат. Куды больш, чым мы схільныя заўважаць у сваім песімізме і адчаі.

Працягваем працаваць. Будучыня ўсё расставіць па сваіх месцах. Крытыкуйце альбо лепш рабіце самі, калі бачыце лепшыя стратэгіі. А тых, хто проста сварыцца заміж таго, каб рабіць, выкрэсліваем і крочым далей.

Чытайце таксама:

«А калі ўжо і нас забудуць, як 1996-ы ці 2010-ы?»

«Досвед палітычна матываванага арышту дае самы важны ўрок: ты адзін, ніхто не прыйдзе і не выратуе». Сацыяльная менеджарка падзялілася развагамі

Што можа быць пасля Лукашэнкі? Магчымыя кірункі

Каментары9

  • Mafkees
    14.06.2023
    Есть еще один моментик-это примитивизм,склочность и дешевое позёрство некоторых "активистов",а так же тот факт,что остальных они считают еще большими идиотами и неуками чем сами,это раздражает нормальных людей.
  • Acab
    14.06.2023
    Яшчэ лапцік пра банкавасьці і візы, якія "адмысловыя структуры" дапамагаюць выгнанцам справіць.
    Першае, гэта трэба разумець, што ў Эўрапэйскіх сацыялістычных штатах татальны кантроль за банкавасьцю і шмат якімі іншымі галінамі чалавечага жыцьця. І перашкоды адкрываць рахункі і перасоўвацца – штучныя бюракратычныя. Візаваму навадзелу гадоў са сто, татальнаму кантролю дзяржавай банкавасьці - дваццаць (з 11-га верасьня распачалося пекла, хаця і раней быў рыгарыскі рух). Па-другое, "структуры" гэтыя, якія нібыта дапамагаюць спраўляць пераезд і дазвол трымаць свое грошы ў банку, фактычна структуры эўрабюракратыі, не паляк або летувіс дае візу, а асыміляваны ўва ўладную вэртыуаль беларус. Сацыялізм мужна разьвязвае праблемы, невядомыя ў іншых грамадзкіз ладах.
  • Туз
    14.06.2023
    Ну вот ещё одного учителя мне не хватало. Быу пилязоп Акудовiч. А теперь Баркович учит. Послушаю тебя иным разом.

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі18

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →