Грамадства22

У Беларусі засталося пяць прыватных школ

Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч расказаў, што закрыццё прыватных школ выклікала неспакой бацькоў. Аднак, на яго думку, неспакой павінна было выклікаць тое, што ў школах выявілі шэраг разнапланавых парушэнняў.

Фота: AP

Бахановіч звярнуў увагу, што пасля ўступлення ў сілу закона Аб ліцэнзаванні ў цяперашні час пяць прыватных школ «атрымалі спецыяльны дазвол і ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць», пра гэта піша «Спутнік».

«Гэта тры школы ў Мінску і дзве ў Мінскім раёне, агульная колькасць навучэнцаў у якіх складае каля тысячы чалавек», — удакладніў чыноўнік.

Бахановіч прывёў лічбы: з аднаго боку, прыватнікі (пяць школ і адна тысяча навучэнцаў), а з другога боку, 2900 дзяржаўных школ і 1 млн 85,5 тысячы навучэнцаў.

«Уклад прыватных школ — гэта 0,1% у сістэме агульнай і сярэдняй адукацыі», — падсумаваў першы намеснік міністра.

Каментары2

  • зоя чаушэску
    14.06.2023
    і не думайце, што нехта не ведаў пра прыватную школу, створаную ў свой час спецыяльна для мальчыка аднаво
  • Нпент
    14.06.2023
    Калечаць псіхіку ў дзярж лайно школах.

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом16

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць