«Можа, у ім нітка пазалочаная?» Пачым сучасныя майстры прадаюць слуцкія паясы і чаму так дорага
Чытач Onliner Сяргей пабываў на экскурсіі ў Нясвіжскім замку і зайшоў у мясцовую сувенірную краму. Сяргей вельмі здзівіўся, убачыўшы цану на слуцкі пояс: больш за 2300 рублёў, як піша Onliner.
«Вельмі здзівіла цана тканага пояса, амаль па кошце базавага «айфона», — напісаў мужчына. Ён сказаў, што побач з ім у сувенірным магазіне было шмат гасцей і многія здзіўлена фатаграфавалі цэннік. — Думалі: можа, у ім нітка пазалочаная, але не. Загадку высокай цаны ніхто так і не разгадаў».
Прадпрыемства: 2370 рублёў за ўнікальны слуцкі пояс — гэта яшчэ нядорага
На сайце РУП «Слуцкія паясы» пазначана, што яны ткуць паясы з захаваннем усіх арыгінальных традыцый і выкарыстаннем натуральнага шоўку, металізаваных нітак, а таксама нітак з утрыманнем золата і срэбра.
Як растлумачылі выданню ў «Слуцкіх паясах», 2370 рублёў — гэта яшчэ нядорага для пояса. Там расказалі, што паясы вырабляюцца на абсталяванні, аналагаў якому няма ні ў Беларусі, ні ў свеце. Для стварэння ўнікальнага ткацкага станка беларускія вучоныя распрацоўвалі чарцяжы, кансультаваліся з нямецкімі спецыялістамі. У выніку ў Германіі быў створаны для беларускага прадпрыемства станок, які настройвалі на працягу доўгага часу.
Выраб пояса — «гэта вельмі доўгі працэс, вельмі». Яго высокая цана тлумачыцца не наяўнасцю залатых нітак, «таму што добрая якасная нітка без якіх-небудзь украпін можа каштаваць даражэй, чым залатая. Тут пытанне тэхналогій, унікальнасці, складанасці працэсу вытворчасці».
Выданню патлумачылі, што часта такія паясы набываюць для падарунка.
Каментары
Паясы можна купіць і не такія дарагія, маюцца варыянты. А гэтыя (дарагія) часта замаўляюць бізнэсоўцы, калекцыянеры і палітыкі ў якасці падарункаў замежнікам.
Узнялiся каласы радзiмы
Яны той мацяры сыны.
Что ткалi паясы у чужбiне.
Яны ужо маюць стаць и зрок.
Яны ужо не сляпыя дзецi.
И ведаюць, што кожны крок
Ен мае сэнс и мае рэчы.
И сення тыя паясы,
якия прымярала панства
Ужо носяць сыны и дачкi,
свабодных, вольных Беларусау.
На цягу часу, праз закроны,
Для выканання светлых мар
Узрадзiлася Зямля з палону
И тче цяперашнi узор.
Такi узор, што любиц сэрца.
Такi узор, на свет душы.
А василек блакитны крочыць
Па усей Зямли, на усей вяки.
И яркi свет нясе у серцы...
A Cвет ужо ведае ту моц,
Тых паясоу зачараваных
Пяшчотнай матчынай рукой.
И не стрымаць, и не спынiць
Пагонi той вялiкi крок,
Бо ззяе полыхам усясилля
Блакiтны родны василек.
15.06.23.