Спорт

Зборная Украіны па пляжным футболе адмовілася ад удзелу ў адборы да чэмпіянату свету з-за допуску Беларусі

Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны зрабіла заяву ў сувязі з допускам зборнай Беларусі да ўдзелу ў адборы да чэмпіянату свету.

Зборная Украіны па пляжным футболе. Фота: beachsoccer.com

«Працягваем тэму еўрапейскай кваліфікацыі да чэмпіянату свету па пляжным футболе 2023 года ў ААЭ. Як відаць з папярэдняга рэгламенту працэдуры лёсавання, які BSWW пасылала раней, асобным пунктам пазначана, што ў адборы на мундыяль не будуць удзельнічаць краіна-тэрарыстка Расія і яе саўдзельніца Беларусь.

Але перад працэдурай лёсавання Міжнародная федэрацыя пляжнага футбола (нягледзячы на афіцыйныя лісты з гэтай нагоды) вярнула ў спіс каманд-удзельніц Беларусь, якая патрапіла ў групу D.

Таму зборная Украіны па пляжным футболе адмаўляецца ўдзельнічаць у еўрапейскім адборы ў ЧС—2023 у Баку», цытуе заяву ўкраінскай федэрацыі «Трыбуна».

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць