Здароўе66

Вучоныя патлумачылі, чаму людзі-«совы» паміраюць раней за людзей-«жаўранкаў»

Фінскія навукоўцы здолелі высветліць, чаму чаканая працягласць жыцця ў несплюхаў меншая, чым у тых, хто рана ўстае. І яна ніяк не звязаная з самім сном.

Навукоўцы выявілі, што існуе ўзаемасувязь паміж сістэмай узнагароджання ў мозгу і 24-гадзінным рытмам. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Як паведамляе Die Welt, фінскія вучоныя вывучалі ўплыў хранатыпу і іншых фактараў на працягласць жыцця людзей. Для гэтага яны прааналізавалі даныя нацыянальнага даследавання блізнят, у якім узяло ўдзел амаль 23 тысячы мужчын і жанчын, якія нарадзіліся да 1958 года. Даследаванне праводзілася з 1981 па 2018 год.

Сваімі вынікамі навукоўцы падзяліліся ў часопісе Chronobiology International.

У пачатку даследавання блізнят прасілі ацаніць свой унутраны гадзіннік. Кожны трэці ўдзельнік (33%) адзначыў, што ён «у большай ступені сава», кожны дзясяты (9,9%) назваў сябе «несумненна савою». З іншага боку, 29,5% назвалі сябе «несумненна жаўранкамі» і яшчэ 27,7% — «у большай ступені жаўранкамі».

Як прызнаюць самі аўтары, такі падыход зʼяўляецца слабасцю іх даследавання: ацэнка хранатыпу заснаваная на самаацэнцы ўдзельнікаў. Аднак у параўнанні з аналагічнымі даследаваннямі іх праца ўключала вычарпальныя даныя аб вобразе жыцця. Фіны ўлічвалі ўзровень адукацыі ўдзельнікаў, ужыванне імі алкаголю і тытуню, індэкс масы цела і працягласць сну.

Вучоныя выявілі, што «совы» былі маладзейшыя ў параўнанні з жаўрукамі, мелі крыху больш высокія паказчыкі ў катэгорыі адукацыі, а таксама спажывалі больш алкаголю і тытуню.

Навукоўцы таксама адзначылі, што існуе ўзаемасувязь паміж сістэмай узнагароджання ў мозгу і 24-гадзінным рытмам.

«Ступень ужывання алкаголю і наркотыкаў карэлюецца з начной бадзёрасцю», — гаворыцца ў даследаванні.

Асабліва заўзятыя паўночнікі таксама радзей паведамлялі, што спяць восем ці больш гадзін.

Навукоўцы прааналізавалі таксама даныя аб прычынах смерці каля 8800 удзельнікаў даследавання, якія памерлі да 2018 года.

Тут яны заўважылі, што ў паўночнікаў на дзевяць працэнтаў больш шанцаў памерці, чым у тых, хто рана ўстае.

Аднак больш падрабязны аналіз паказаў, што асноўнымі прычынамі гэтых смерцяў былі курэнне і алкаголь, а не хранатып удзельнікаў.

Гэты вывад пацвярджаўся тым фактам, што ўдзельнікі даследавання, якія не курылі і ўмерана ўжывалі алкаголь, не мелі павышанай рызыкі смерці незалежна ад таго, рана ці позна яны клаліся спаць.

Чытайце яшчэ:

Даследчыкі: «жаваранкі» лепш працуюць чым «совы» пры традыцыйным працоўным дні

Навукоўцы даказалі, што каэфіцыент інтэлекту звязаны з працягласцю жыцця

«Совы» і «жаваранкі»: хто здаравейшы і багацейшы?

Каментары6

  • Эннот
    21.06.2023
    Давайте я коротенько резюмирую: кто не спит по ночам,
    тот бухает,курит,нюхает и тп, в дисплей пялится опять же.
    Все это вредно ,потому эти люди умирают раньше тех ,кто в это время спит и не занимается непотребствами.
    Уж не знаю надо ли для таких выводов быть финским ученым,но
    новое правительство Суоми настроено серьезно урезать финансирование этих шарлатанов.
  • ффииннссккииее че ?
    21.06.2023
    несплюхаў !? що це ?

    чувствую.. еще немного с вами не посплю, й
    беларуская мова ще більше ўзбагацица
  • Мужык рагоча
    21.06.2023
    Жвір, пра чарку добра напісаў, падняў настрой

Цяпер чытаюць

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры3

Арына Сабаленка прайграла ў Дубаі «бітву палоў»2

«Мы ўжо розныя». Як гэта — быць беларусам, нават калі даўно жывеш не ў Беларусі?19

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну9

Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ14

Памятаеце праваслаўную пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Цяпер яны грамадзяне Ізраіля12

Пятая частка кантэнту, які YouTube прапануе новым карыстальнікам, створана штучным інтэлектам

Пакуль у каляднай Еўропе людзі мерзлі, у Ісландыі тэмпература паднялася да 20 градусаў1

Лукашэнка заявіў, што расцягнуў мышцы спіны пасля падзення на хакеі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць